Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
16 студзеня 2024

Выдатны педагог Ларыса Скаварадко адзначыла свой 85-гадовы юбілей

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» цёплыя словы віншаванняў з 85-гадовым юбілеем былі адрасаваны Ларысе Скаварадко, ветэрану працы, выдатнаму педагогу, якая не адзін дзясятак гадоў прысвяціла высакароднай прафесіі настаўніка. Педагагічным талентам Ларысы Васільеўны захапляецца не адно пакаленне лепельчан, якім выдатны настаўнік падарыла любоў да матэматыкі. Многія па прыкладзе таленавітага педагога звязалі сваё жыццё са школай. Для таго, каб выказаць Ларысе Васільеўне шчырыя віншаванні, у актавым зале ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна» сабраліся прадстаўнікі аддзела па адукацыі, раённага савета ветэранаў, калегі і сябры. Цёплыя словы падзякі за шматгадовую добрасумленную працу і найлепшыя пажаданні падарыў Ларысе Васільеўне начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Анатоль Карпіцкі. Ад душы павіншавалі цудоўнага педагога таксама старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Краснік, старшыня раённага савета ветэранаў Васіль Пшонка.
Шмат цёплых слоў адрасавалі выдатнаму педагогу таксама дырэктар ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля» Аляксандр Бруцкі-Сцемпкоўскі, настаўнік англійскай мовы, кіраўнік музея гісторыі сярэдняй школы №3, аб'яднання «Спадчына» і старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі школы Аліна Корсак.

Да спіса навін