Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
2 сакавіка 2024

З 9 сакавіка па 23 красавіка забаронена лоўля шчупака звычайнага

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў мэтах захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення рыбы ўстанаўліваюцца абмежаванні і забароны на прамысловае і аматарскае рыбалоўства.

Ахоўныя меры звязаны з пачаткам нерасту ў дадзенага вiду. Шчупак ідзе на нераст раней за іншых вясенне-нерастуючых рыб, паколькі не так патрабавальны да прагрэву вады, а часам нерастуе нават пад лёдам.

Шчупак звычайны адкладае ікру ў сакавіку-красавіку, пры тэмпературы вады ад 4 да 6 ºС. Нераст пачынаецца адразу пасля раставання лёду і адбываецца на невялікіх глыбінях, а таксама на поймах рэк і ручаёў. Тэрміны і працягласць нерасту залежаць ад кліматычных умоў і ў першую чаргу ад прагрэву вады.

Прэснаводны драпежнік вельмі важны для балансу іхтыяфауны. Ён з'яўляецца свайго роду рэгулятарам, знішчае малакаштоўную дробязь, хворых і аслабленых рыб, што спрыяе лепшаму росту каштоўных відаў і аздараўленню іх папуляцыі.

Так, з 9 сакавіка па 23 красавіка 2024 года забаронена лоўля шчупака звычайнага.

Выпадкова злоўлены шчупак у перыяд забароны павінен быць неадкладна выпушчаны ў натуральнае асяроддзе пасялення (непасрэдна ў месца яго лоўлі).

Вылаў шчупака падчас нераставай забароны цягне за сабой адміністрацыйную або крымінальную адказнасць.

За кожную незаконна здабытую асобіну шчупака звычайнага рыбаку прыйдзецца заплаціць 9 базавых велічынь, што складзе 360 рублёў. У дадзеным выпадку парушальнік будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь і яму прызначаць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Прычыненне шкоды на суму ў сто і больш базавых велічынь цягне крымінальную адказнасць па арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўлення свабоды на тэрмін да трох гадоў.

Пры выяўленні факту здабычы шчупака звычайнага ў перыяд забароны на яго лоўлю, Лепельская міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету просіць паведаміць па тэлефоне 8 (02132) 3-43-85+375 29 291-42-55, +375 29 715-11-73

Да спіса навін