Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
26 сакавіка 2024

З падрыхтоўкі глебы даецца старт пасяўной. Так лічаць лепельскія аграрыі

У СПФ "Заазер'е" ААТ "Віцебскі мясакамбінат" працягваецца вясновая кампанія: вядуцца ўзворванне палёў, падкорм і сяўба аднагадовых культур.
Як нам расказаў аграном Аляксандр Міхаль, гаспадарка правяла ўзворванне пад яравыя культуры на плошчы 940 гектараў.

Ідзе падкорм азімых збожжавых і крыжакветных культур. Гэтыя работы выкананы на плошчы 1040 гектараў. Аграрыі працягваюць падкормку шматгадовых, а таксама лугапашавых угоддзяў. Праведзены падкорм на плошчы 1120 гектараў.

Механізатары Сяргей Касцюковіч і Іван Буйніцкі ў сельгаспрадпрыемстве працуюць больш за 10 гадоў, маюць дастатковы вопыт, зараз працуюць на ўзворванні палёў. Як кажуць мужчыны, правільна і своечасова выкананае вясновае ўзворванне служыць закладам будучага важкага ўраджая. Працаўнікі добра ведаюць, што з іх дзейнасці, з падрыхтоўкі глебы даецца старт новай пасяўной. І для іх зараз дарагая кожная хвіліна, наперадзе вялікі аб'ём работы. Па гэтай прычыне гутарыць доўга не давялося, хутка механізатары акуратна вялi магутны трактар па полі, пакідаючы ўслед за ім чорную раллю. У завяршэнне хочацца адзначыць, што мужчыны добрыя сем'яніны і шматдзетныя бацькі.

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"

Да спіса навін