Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
4 студзеня 2024

Заснаваны юбілейны медаль «35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Адпаведны ўказ № 403 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Заснаваны юбілейны медаль «35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Адпаведны Указ № 403 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На адным баку юбілейнага медаля ў цэнтры верхняй часткі намалявана пяціканцовая зорка, у сярэдняй частцы – умоўная выява карты Афганістана з указаннем сталіцы – горада Кабула - і рэльефныя надпісы залацістага колеру «1979» і «1989», у ніжняй частцы - горы і два верталёты над калонай бронетранспарцёраў, на адным з якіх знаходзяцца фігуры вайскоўцаў, якія трымаюць Баявы Сцяг.

Юбілейным медалём будуць узнагароджваць грамадзян Беларусі (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі вайсковы і службовы абавязак у Аўганістане са снежня 1979-га па люты 1989 года, а таксама вайскоўцаў Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікаў дзяржорганаў і арганізацый і іншых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінуўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сем'яў загінуўшых.

Па паведамленні афіцыйнага Інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


Крыніца: https://pravo.by/novosti/obshchestvenno-politicheskie-i-v-oblasti-prava/2023/december/76301/ – Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Да спіса навін