Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
29 студзеня 2021

Здароўе дзяцей, дапамога па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў - гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі лепельчанкі

У рамках дыялогавай пляцоўкі сустрэліся прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», асноўным напрамкам працы якога з'яўляецца садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын.

Адкрываючы сустрэчу, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Барадзейка адзначыла, што паколькі ў краіне праходзіць вылучэнне прапаноў для абмеркавання на VI Усебеларускім народным сходзе, жанчыны Лепельшчыны таксама вырашылі не заставацца ў баку і выступіць са сваімі ідэямі.

У ходзе сустрэчы гаворка ішла пра тое, што ў краіне вядзецца значная работа па падтрымцы і абароне правоў жанчын, праяўляецца клопат пра сям'ю і мацярынства. Аднак існуе шэраг напрамкаў, якія хацелася б крыху удасканаліць.

Здароўе дзяцей, дапамога па даглядзе за дзіцём да 3 гадоў - гэтыя і іншыя пытанні сталі асноўнымі для абмеркавання жанчынамі, якія працуюць у розных сферах.

Таксама былі разгледжаны пытанні кадравага забеспячэння, замацавання моладзі у вёсцы і ў малых гарадах.

Падводзячы вынік працы дыялогавай пляцоўкі, удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што сям'я - гэта неад'емная частка грамадства, якая спрыяе фармаванню гарманічнай асобы. Таму трэба падтрымліваць бацькоў у выхаванні дзяцей, аказваць ім разнастайную дапамогу.

Тэкст і фота Наталлі Храпавіцкай

Да спіса навін