Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
6 лютага 2019

"Жанчына года Віцебшчыны 2018" – лепельчанка

Сёлета лаўрэатамі абласнога этапу XI рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2018” сталі 23 прадстаўніцы Віцебскага рэгіёна. Конкурс з’яўляецца штогадовым праектам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Большасць удзельніц конкурсу сёлета прэтэндавала на перамогу ў намінацыях “Мацярынская слава” і “Лідарства і паспяховае кіраўніцтва”. Гэта яскрава сведчыць аб тым, што роля жанчын расце і не абмяжоўваецца клопатам аб сям’і.

Вельмі прыемна адзначыць, што лаўрэатам конкурсу “Жанчына года Віцебшчыны-2018” ў намінацыі “Лідарства і паспяховае кіраўніцтва” стала прадстаўніца Лепельшчыны — дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Жамчужына” Вера Закрэўская. Прафесійным майстэрствам, арганізатарскімі здольнасцямі, душэўнай шчырасцю і адкрытасцю гэтай жанчыны можна толькі захапляцца. Прафесійнае станаўленне Веры Іванаўны адбылося на Лепельшчыне. Прайшоўшы шлях ад метадыста да дырэктара раённага Дома культуры, ад загадчыка аддзела культуры да намесніка старшыні райвыканкама, Вера Іванаўна заваявала вялікі аўтарытэт і павагу ў працоўных калектывах, сярод ветэранаў і моладзі. Матэрыял аб прафесійнай дзейнасці Веры Закрэўскай чытайце, калі ласка, у наступным нумары раённай газеты. Мы ж ад усёй душы віншуем Веру Іванаўну са значнай перамогай і шчыра жадаем далейшага прафесійнага плёну і жыццёвага росквіту.

Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: кіраўнік КУП “Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Жамчужына”
Вера Закрэўская.

Да спіса навін