Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
27 сакавіка 2024

Злабадзённыя тэмы абмеркавалі ў Лепельскім раёне ў калектывах у рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп

У актавай зале Лепельскага ВЭС Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы з супрацоўнікамі арганізацыі электрычнай сувязі і Лепельскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

У абмеркаванні прынялі ўдзел начальнік Лепельскага ВЭС Анатоль Купрэвіч, пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт і старшы інжынер Лепельскага раённага аддзела па НС Дзмітрый Венжык. 

Разгледзелі актуальныя пытанні па лініі РАНС і раённай пракуратуры.
Дзмітрый Венжык расказаў аб статыстыцы пажараў у раёне і вобласці, нагадаў аб неабходнасці быць асцярожнымі пры навядзенні парадку каля прыватных жылых дамоў, на дачах, аб выпальванні сухой расліннасці, пажніўных рэштак і травы на кораню. 

Віталь Жыгімонт у чарговы раз нагадаў пра надзённую тэму нашых дзён – ашуканцах.

— Яны вынаходзяць усё больш і больш спосабаў крадзяжу грашовых сродкаў шляхам падману і злоўжывання даверам насельніцтва, часцяком у гэтым вінаватыя і самі пацярпелыя. Самы распаўсюджаны спосаб падману - інтэрнэт-махлярства. Як паказвае практыка, зламыснікі ўмела выкарыстоўваюць усю даступную інфармацыю і тэхналогіі, разбіраюцца ў псіхалогіі людзей, змушаючы ахвяру раскрываць звесткі пра сябе, сваіх блізкіх, дадзеныя банкаўскіх ці разліковых рахункаў. Калі вам тэлефануюць па тэлефоне і прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, міліцыі ці іншых структур - ператэлефануйце па афіцыйных нумарах фінансавых арганізацый і праваахоўных органаў, самастойна набіраючы нумар. Нікому не паведамляйце поўныя рэквізіты банкаўскіх карт, PIN-код, CVC/CVV-коды і аднаразовыя паролі для пацверджання аперацый. Калі ў адносінах да вас ці вашых блізкіх здзейснены супрацьпраўныя дзеянні, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася ў міліцыю, - падсумаваў пракурор Лепельскага раёна.

Да спіса навін