Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
24 кастрычніка 2023

Змены ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь абмеркавалі на семінары ў Лепелі

У зале райвыканкама для службовых асоб, наймальнікаў усіх відаў уласнасці Лепеля і раёна адбыўся семінар па тэме «Змяненні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь».

Правялі вучобу начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Якаў Жулеў і намеснік начальніка Венета Сініцкая.

Падчас мерапрыемства былі асветлены вельмі важныя тэмы, якія датычыліся захавання норм і законаў працоўнага заканадаўства.
Былі разгледжаны наступныя пытанні:
прадастаўленне дадатковых сацыяльна-працоўных гарантый;
выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у сферы працоўных адносін;
удасканаленне парадку і ўмоў прадастаўлення водпускаў;
сумяшчэнне работы з атрыманнем адукацыі;
карэкціроўка норм па пытаннях рабочага часу;
кантрактная форма найму;
афармленне дубліката працоўнай кніжкі.

У першым блоку ўвага прысутных была акцэнтавана на тым, што дыспансерызацыя не з'яўляецца медаглядам!
Праходжанне работнікамі дыспансерызацыі згодна з артыкулам 107 ПК ажыццяўляецца наступным чынам: дасягнуўшыя ўзросту 40 гадоў - 1 працоўны дзень 1 раз у год. Работнікі, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага узросту, а таксама работнікі на працягу 5 гадоў да дасягнення такога ўзросту - 2 працоўныя дні 1 раз у год, іншыя работнікі - 1 працоўны дзень 1 раз у 3 гады. Закранулі і перыядычнасць выплаты заработнай платы згодна з артыкулам 73 ПК. Па новым нормам — не радзей за 2 разы ў месяц незалежна ад віду заключанага працоўнага дагавора.
Зацікавіла кіраўнікоў Лепельшчыны новая норма аднаразовай выплаты на аздараўленне.

У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, калектыўным дагаворам, іншымі лакальнымі прававымі актамі, працоўным дагаворам, як правіла, пры прадастаўленні працоўнага водпуску (пры раздзяленні яго на часткі — пры прадастаўленні адной з частак) наймальнік абавязаны адзін раз у каляндарным годзе ажыццяўляць аднаразовую выплату на аздараўленне ў парадку і памеры, якія вызначаюцца заканадаўствам, калектыўным дагаворам, іншымі лакальнымі прававымі актамі, працоўным дагаворам.

Многіх зацікавіла тэма працягласці працоўнага водпуску прапарцыйна адпрацаванаму часу згодна з артыкулам 155 і выплата сярэдняга заработку за час працоўнага водпуску (арт. 176 ПК).

Кампетэнтныя спецыялісты адказалі на ўсе пастаўленыя пытанні вельмі падрабязна і даступна для кожнага прысутнага ў зале.
Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»

Да спіса навін