Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
24 студзеня 2024

Беларусь будзе супрацоўнічаць з Манголіяй у галіне племянной жывёлагадоўлі

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Барташ сустрэўся з міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі Хаянгаагійнам Баларчулуунам у рамках пасяджэння сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

На сустрэчы з дэлегацыяй з Манголіі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. Сярод іх пастаўкі племянной буйной рагатай жывёлы ў Манголію, абсталявання для аснашчэння малочных і жывёлагадоўчых ферм, насення бульбы і іншых сельскагаспадарчых культур, ветэрынарных прэпаратаў беларускай вытворчасці. Таксама ў час сустрэчы закранута пытанне навучання і перападрыхтоўкі мангольскіх спецыялістаў у беларускіх аграрных ВНУ.

Па выніках перагавораў паміж міністэрствамі адбылося падпісанне падагульняючага пратакола трэцяга пасяджэння беларуска-мангольскай рабочай групы па сельскай гаспадарцы і пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне племянной жывёлагадоўлі.

БелТА

Да спіса навін