Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
10 студзеня 2024

Беларусь павялічыла аб'ёмы нарыхтоўкі кампанентаў крыві: усе патрэбнасці медыцынскіх устаноў закрыты

Беларусь павялічыла нарыхтоўку крыві і яе кампанентаў на 7 %. Аб'ёмы данацый за мінулы год дасягнулі максімуму ў гісторыі незалежнай Беларусі. Нарыхтавана больш за 260 тыс. літраў крыві, перапрацавана звыш 65 тон плазмы. Дзякуючы гэтаму ўдалося закрыць усе патрэбнасці медыцынскіх устаноў у кампанентах. Сфарміраваны і пастаянна падтрымліваецца рэзерв. Сёння ў Беларусі нарыхтоўку крыві праводзяць больш як 700 устаноў і прадпрыемстваў, да работы падключыўся і мабільны комплекс, які дазваляе праводзіць данацыі на выездзе. Летась донарамі крыві сталі звыш 110 тыс. чалавек.

Нарыхтоўка крыві і яе кампанентаў дазваляе развіваць біятэхналагічны напрамак. Сёння ў Беларусі вырабляюць альбумін і спецыфічныя імунаглабуліны. Сапраўдны прарыў - вытворчасць плазмы, узбагачанай трамбацытамі. Яе прымяняюць у траўматалогіі, што дазваляе адкласці замену сустава. Акрамя таго, сёння завяршаюцца клінічныя выпрабаванні айчыннага ўнутрывеннага імунаглабуліну. Укараненне яго ў медыцынскую практыку дазволіць штогод эканоміць больш як 10 млн беларускіх рублёў.

tvr.by

Да спіса навін