Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
11 ліпеня 2023

Больш за 127 тыс. дэпазітаў для шматдзетных адкрыта па праграме «Сямейны капітал»

Па праграме "Сямейны капітал" для шматдзетных сем'яў на 1 ліпеня адкрыта 127 894 дэпазітныя рахункі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На пачатак ліпеня адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 45,3 тыс. - на Br1,1 млрд. Датэрмінова выкарыстаць сродкі сямейнага капіталу пажадалі 72 682 заяўнікі. Большасць хацелі накіраваць іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 60 503 заяўнікі. На атрыманне медыцынскіх паслуг напісана 7455 заяў, атрыманне адукацыі - 4719 заяў, набыццё тавараў для інвалідаў - 5.

Усяго прынята 70 354 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх у Брэсцкай вобласці - 15 019, Віцебскай - 6848, Гомельскай - 11 308, Гродзенскай - 8461, Мінскай - 12 095, Магілёўскай - 7176 і Мінску - 9447.

У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. Пры гэтым памер сямейнага капіталу на дзяцей, народжаных (усыноўленых, удачароных) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года, складае Br29 950.

БелТА

Да спіса навін