Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
25 кастрычніка 2023

Больш за 1,4 млн тон зерня кукурузы намалочана ў Беларусі

Больш за 1,4 млн тон зерня кукурузы намалочана ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 24 кастрычніка ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 8878,4 тыс. т зерня з улікам рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 177,4 тыс. га плошчы, а намалочана 1451,9 тыс. т з ураджайнасцю 81,8 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 21 780,3 тыс. т.

Сельгасарганізацыі завяршаюць уборку бульбы: накапана 790,0 тыс. т з ураджайнасцю 350,5 ц/га.

Прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў: накапана 3146,8 тыс. т з ураджайнасцю 465,4 ц/га.

Агародніна ўбрана на плошчы 4,64 тыс. га. Усяго яе сабрана 130,9 тыс. т з ураджайнасцю 282,2 ц/га.

БелТА

Да спіса навін