Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
18 верасня 2023

Гаспадаркі Беларусі намалацілі амаль 7452 тыс. тон збожжа, уключаючы рапс

У Беларусі на 17 верасня намалочана збожжа, уключаючы рапс, 7451,9 тыс. т. З іх 6195 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 991,9 тыс. т рапсу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінсельгасхарчы.

У ведамстве нагадалі, што ўборка кукурузы на зерне вядзецца ў чатырох абласцях Беларусі: Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай. Цяпер убрана 8,52 тыс. га, намалот склаў 62,5 тыс. т. Ураджайнасць - 73,3 ц з аднаго га. Зялёнай масы кукурузы сабрана 8421,7 тыс. т.

Таксама прадаўжаецца ўборка крупяных культур. На гэты час намалочана грэчкі 34,5 тыс. т, ураджайнасць складае 15,0 ц/га. Проса намалочана 16,2 тыс. т, ураджайнасць - 19,3 ц/га.

Аграрыі таксама нарыхтавалі 99,3 тыс. т ільнотрасты. Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 81,2 працэнта да скошаных плошчаў.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць бульбу. Цяпер накапана 226,2 тыс. т, ураджайнасць бульбы - 353,6 ц/га.

У краіне вядзецца ўборка цукровых буракоў. Накапана 599,7 тыс. т, іх ураджайнасць склала 451,8 ц/га.

БелТА

Да спіса навін