Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
7 жніўня 2023

Мінадукацыі ўстанавіла даты школьных канікулаў у 2023/2024 навучальным годзе

Вызначаны даты школьных канікулаў у 2023/2024 навучальным годзе. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

У новым навучальным годзе адукацыйны працэс будзе арганізаваны ў рамках чвэрцей. Першая пачнецца 1 верасня і завершыцца 28 кастрычніка, другая пройдзе з 8 лістапада па 23 снежня, трэцяя - з 8 студзеня 2024 года па 23 сакавіка 2024 года, чацвёртая - з 1 красавіка 2024 года па 31 мая 2024 года.

Асеннія канікулы прадоўжацца 10 дзён і пачнуцца з 29 кастрычніка. Зімой вучні адпачнуць 15 дзён з 24 снежня 2023 года па 7 студзеня 2024 года ўключна. Вясеннія канікулы прадоўжацца 8 дзён з 24 сакавіка 2024 года па 31 сакавіка 2024 года ўключна. Для летніх канікулаў адведзена 92 дні, пачнуцца яны з 1 чэрвеня 2024 года і прадоўжацца па 31 жніўня 2024 года. Для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, летні адпачынак прадоўжыцца 81 дзень з 12 чэрвеня 2024 года па 31 жніўня 2024 года ўключна.

Дадатковыя канікулы ў трэцяй чвэрці будуць мець вучні 1-2 класаў (3 класаў - для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі). Пачнуцца яны з 19 лютага 2024 года, прадоўжацца па 25 лютага 2024 года.

БелТА

Да спіса навін