Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
26 ліпеня 2023

У Беларусі намалочана больш за 1 млн тон збожжа каласавых культур

У Беларусі намалочана больш за 1 млн т збожжа каласавых культур, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"На 26 ліпеня па краіне намалочана 1,064 млн т збожжа каласавых культур пры сярэдняй ураджайнасці 35,8 ц/га. З улікам рапсу гэта лічба большая і складае ўжо звыш 1,5 млн т збожжа", - растлумачылі ў Мінсельгасхарчы.

Так, на сённяшнюю раніцу збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 297,1 тыс. га, або 15 працэнтаў ад плана. Азімага рапсу на зерне ўбрана 191,2 тыс. га (57,4 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 450,9 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 24,1 ц/га.

Лён выцераблены на 18 тыс. га, што складае 41,2 працэнта ўборачнай плошчы. Саломы пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых убрана на плошчы 185,6 тыс. га, або 62,5 працэнта. Нарыхтавана 373 тыс. т сена - 38,8 працэнта да плана, 8403,9 тыс. т сенажу - 61,4 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 286 тыс. т), 390,7 тыс. т збожжасенажу і 207,7 тыс. т сіласу - 1,08 працэнта.

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць з траў 9,6 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 28,1 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т.

БелТА

Да спіса навін