• Гасцінічны комплекс Плаўна
Галоўная / Рэгіён / Гісторыя

Гісторыя

Версій паходжання назвы "Лепель" некалькі:

слова "лепель" паходзіць ад латышскага "ліепа" (ліпа) у сэнсе "возера сярод ліпавых лясоў". Ад назвы возера пайшла назва мястэчка, а пасля - і гарада;

у аснове назвы ляжаць беларускія словы "лепей", "лепы", што значыць лепшы, найпрыгажэйшы; "ляпiць" (звязаны з ганчарным рамяством);

слова "лепель" старажытнабалтыйскае, ад якога пазней з'явілася латышскае "лепе" і літоўскае "Лепеле" - гэта значыць "жоўтыя гарлачыкі". Гэтыя расліны і цяпер сустракаюцца на мелкаводдзі Лепельскага возера.

На тэрыторыі, якая цяпер уваходзіць у Лепельскі раён, людзі жывуць з даўніх часоў.

Першыя паселішчы старажытных людзей на тэрыторыі Лепельскага раёна з'явіліся ў эпоху мезаліту (сярэднякаменнага стагоддзя). Стаянкі эпохі мезаліту (9-6 тыс. да н.э.) выяўлены навуковымі археолагамі на паўднёва-заходнім беразе Лепельскага возера ва ўрочышча Пясчаніца. Пры раскопках знойдзены шматлікія прылады працы: скрабкі, разцы, сякера і інш. Стаянкі пазнейшага перыяду эпохі неаліту (4 тыс. да н.э. - 2 тыс.н.э.) знойдзены на востраве Лепельскага возера, у вусці ракі Эсы, на паўднёвым беразе возера Окана.

У Х-ХII ст.ст. Лепельскія землі ўваходзілі ў склад вядомага Полацкага княства, а пазней - у склад Вялікага княства Літоўскага.

Першыя летапісныя ўпамінанні пра Лепель адносяцца да 1439 года. Размешчаны на важнейшым старажытным гандлёвым шляху, які вядомы сёння як "шлях з варагаў у грэкі", Лепель спрадвеку меў стратэгічнае значэнне, якое і вызначыла яго шматвяковую гісторыю. Падчас незлічоных войнаў за права валодання краем горад не раз падвяргаўся рабаванню і спусташэнню, а Лепельскі край - апусташэнню. Але кожны раз, нібы казачная птушка Фенікс, Лепель паўставаў з попелу, адраджаўся і горда працягваў сваё шэсце скрозь стагоддзі.

У новую гісторыю Лепель уступіў ужо ў якасці горада, жыхары якога былі надзеленыя правам самакіравання. 5 красавіка 1805 г. па ўказе Аляксандра І мястэчка Лепель атрымала статус павятовага горада. Будаўніцтва ў 1797-1805 г.г. Бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучыла галоўныя водныя транспартныя артэрыі таго часу - Днепр і Заходнюю Дзвіну, спрыяла развіццю горада, ператварэнню яго ў значны эканамічны і культурны цэнтр на поўначы Беларусі.

У 1864г. у Лепелі была 1 капліца, 3 праваслаўныя царквы, 1 драўляны касцёл, 4 сінагогі, 2 заводы, 38 цагляных дамоў і 562 драўляныя хаты. З заводаў: 1 гарбарны, 1 піваварны і 2 цагляныя. У 1844 г. у горадзе быў пабудаваны велічны Праабражэнскі сабор (разабраны пасля Вялікай Айчыннай вайны).

Да канца Х1Х ст.. у Лепелі пражывае больш за 6 тыс. чалавек. Развіваецца сельская гаспадарка і прамысловасць. У Лепельскім павеце дзейнічаюць гарбарны, 2 цагляныя і піваварны заводы, кардонная фабрыка, 11 вінаробных заводаў і 47 млыноў. Аднак, па-ранейшаму вядучае месца ў эканоміцы займае нарыхтоўка і гандаль лесам.
З 1814 г. працавала школа Бярэзінскага канала, дзе ў канторы ў 1833-1839 г.г. працаваў вядомы беларускі і польскі паэт Ян Чачот.

У Лепельскім дваранскім вучылішчы, якое было адкрыта ў 1830 г., выкладаў Л. Юцэвіч, вядомы літоўскі гісторык, этнограф.
На мяжы Х1Х і ХХ стагоддзяў у выніку будаўніцтва дзясяткаў тысяч кіламетраў чыгуначных шляхоў у кірунку да Чорнага і Балтыйскага мораў Бярэзінская водная сістэма цалкам страціла сваё эканамічнае значэнне. Сёння гэта, магутнейшае па тых часах гідратэхнічнае збудаванне, з'яўляецца найцікавейшым гістарычным помнікам.

Першая палова ХХ ст. прынесла Лепельшчыне новыя выпрабаванні. Першая сусветная, а затым грамадзянская войны, Белапольская акупацыя, эпоха сталінскіх рэпрэсій абрушылі на Лепельскую зямлю лавіну гора і пакут. Толькі за перыяд з 1920 па 1950г. у Лепельскім раёне было рэпрэсіравана больш за 800 чалавек, многія з якіх расстраляныя ці памерлі ў месцах зняволення. Сярод іх выхадзец Лепельшчыны - вядомы паэт Тодар Кляшторны.
На Лепельщине нарадзіўся і жыў поўны георгіеўскі кавалер Канопка Дамінік Вікенцьевіч.

Яшчэ больш жудасныя страты панесла Лепельская зямля падчас Вялікай Айчыннай вайны - звыш 12 тысяч чалавек загінула, спалена 48 вёсак.

Адважны і свабодалюбны народ аказаў мужнае супраціўленне ворагу. Лепельскі край стаў адным з важнейшых цэнтраў партызанскага руху ў Беларусі. У баявых дзеяннях на тэрыторыі раёна прымалі ўдзел 13 партызанскіх брыгад, 4 асобныя партызанскія атрады.

На Лепельщине свята захоўваюць памяць пра сваіх сыноў і дочак, якія аддалі жыццё за волю і незалежнасць Айчыны. Радзіма высока ацаніла ратны подзвіг лепяльчан. Пяці з іх прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза (Туфтоў І. Н., Тамашэвіч Н. Н., Ялугін П. В., Ерашоў І. М., Квіцінскі В. А.), Занько Ф. П. - кавалер трох ордэнаў Славы. Сотні лепяльчан узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Лепельшчына - радзіма гісторыка, археолага, члена імператарскага археалагічнага таварыства М.Ф. Кусцінскага, навукоўцы, доктара біялагічных навук Г.В. Багацікава, доктара ваенных навук І.М. Жарнасека, доктара медыцынскіх навук М.Л. Беленькага, паэтаў Тодара Кляшторнага, Анатоля Вярцінскага, драматурга П. Дудо.

Знамянальныя даты:

1439 г.

- першыя пісьмовыя ўпамінанні пра Лепель;

1797-1805гг.

- будаўніцтва Бярэзінскай водной сістэмы;

1802г.

- Лепель становіцца цэнтрам павета Віцебскай губерні;

1805г.

-Лепель атрымаў статус павятовага горада;

1852 г.

- Лепель атрымаў герб «Пагоня»;

1868г.

- пабудавана царква св. Параскевы г. Лепель;

1876г.

- пабудаваны касцёл св. Казіміра г. Лепель;

1893 г.

- заснавана Лепельская метэаралагічная станцыя;

17.07.1924г.

- утвораны Лепельскі раён;

1925 г.

- утвораны Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік;

1925г.

- уступіла ў строй чыгунка Орша-Лепель;

1929 г.

- адкрыты Лепельскі педагагічны тэхнікум;

21.11.1930г.

- выйшаў першы нумар раённай газеты «Калгасная праўда»;

1940 г.

- адкрыта Лепельскае пеяхотнае і артылерыйска-мінамётнае вучылішча;

3.07.1941г.

- раён акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі;

1942-1943г.г.

- утвораны партызанскія брыгады Дубава, имя Сталіна;

28.06.1944 г.

- раён вызвалены ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў;

1948 г.

- пачата будаўніцтва молочнакансервавага камбіната;

1954-1956г.г.

- будаўніцтва Лепельскай гідраэлектрастанцыі;

1974 г.

- прыняў першых навучэнцаў Лепельскі гідрамеліяратыўны тэхнікум;

1975 г.

- у в. Чарнаручча ўсталявана Стэла на магіле ахвяр генацыду, расстраляных 28.02.1942 г.;

1976 г.

- створаны Лепельскі вопытна-эксперыментальны завод шасцерняў;

1977 г.

- прыняло першых навучэнцаў Лепельскае СПТВ-175;

1982 г.

- устаноўлена мемарыяльная дошка памяці партызанкі В.А. Маргевіч;

1983 г.

- адкрыты музей прыроды ў в. Домжарыцы;

1989 г.

- скончана рэканструкцыя гарадскога парка;

1992 г.

- пабудаваны новы будынак аптэкі;

1994 г.

- адкрыты новы ўнівермаг;

1997 г.

- адкрыта стаматалагічная паліклініка;

1999 г.

- перавод кацельных г. Лепеля на прыродны газ;

2001 г.

- здадзена ў эксплуатацыю станцыя ачысткі сцёкавых вод;

2002 г.

- першы заезд дзяцей на аздараўленне ў ДРАЦ «Жамчужына»;

17.10.2003г.

- уведзена ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі Лепельская ГЭС;

2005г.

- мемарыяльны знак ахвяр фашызму
(тэрыторыя СШ№3;)

2007г.

- адкрыты аб’ект «Водазабеспячэнне г. Лепеля;

2007г.

- адкрыццё мемарыяльнага знака-памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў;

2009 г.

- Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 ад 2 чэрвеня 2009 года зацверджаны гістарычныя герб і сцяг горада Лепеля;

2010 г.

- горад Лепель узнагароджаны вымпелам “За мужнасць i стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны”;

2010 г.

- адкрыты помнік Льву Сапегу;

2010 г.

- адкрыццё помніка –капліцы у память пра вязняў перасыльнага лагера для ваеннапалонных.