Галоўная / Адно акно / Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб
Галоўная / Адно акно / Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННI АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР

Закон Рэспублікі Беларусь
28 кастрычніка 2008 г. № 433-З

Аб асновах адміністрацыйных працэдур

(Выманне)

Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы маюць права:

звяртацца с заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур;
атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі; знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам тайне; атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпісы з іх); адклікаць сваю заяву ў любы час да канчатку ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы абавязаны:

ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, указаныя ў абзацах другім-сёмым часткi першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;
уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змене месца жыхарства (месцы знаходжання), месцы знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб

1. Трэція асобы маюць права:

атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам тайне; адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленую шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Трэція асобы абавязаны:

ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах. (Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 264, 2/1530)).


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг