Мясцовыя сродкі масавай інфармацыі прадстаўлены ўстановай «Рэдакцыя раённай газеты «Лепельскі край» і ўстановай «Рэдакцыі праграмы радыёвяшчання «Лепельскае мясцовае радыёвяшчанне» і праграмы тэлебачання»
Установа «Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання «Лепельскае мясцовае
радыёвяшчанне» і праграмы тэлебачання»
Установа «Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання «Лепельскае мясцовае радыёвяшчанне» і праграмы тэлебачання» - прадстаўнік СМІ на тэрыторыі г. Лепеля і Лепельскага раёна. Сваю працу рэдакцыя пачала ў 1993 годзе.
Праграма «Лепель-ТБ» штодня выходзіць у эфір з 19.00 да 22.00 на рускай і беларускай мовах. Вяшчанне вырабляецца ў сетцы кабельнага аператара ТАА «Веста ТВ», 10 канал. Над падрыхтоўкай і выпускам тэлевізійных эфіраў працуе каманда з чатырох чалавек творчага і тэхнічнага профіляў (галоўны рэдактар, 2 тэлеаператара, рэдактар тэлебачання).
«Лепельскае мясцовае радыёвяшчанне» выходзіць два разы на тыдзень у панядзелак і сераду, працягласцю ў 25 хвілін эфірнага часу. На частаце 71.33 УКХ з Ушацкага рэтрансляцыйнага вузла. Сетка вяшчання - Першага Нацыянальнага канала беларускага радыё.
Асноўнымі напрамкамі ў працы калектыву рэдакцыі Лепельскага тэлерадыёвяшчання з'яўляецца выпуск інфармацыйна-аналітычных перадач. А прыватнасці, праграма «Лепель-ТБ» выпускае:
1) тэлеперадачы «Навіны» (выходзіць у эфір па нядзелях у 19.00, агульным аб'ёмам 30-40 хвілін, на рускай і беларускай мовах. Перадача прысвечана асвятленню важнейшых падзей культурных, сацыяльна-эканамічных, спартыўных і іншых сфер г. Лепеля і Лепельскага раёна);
2) тэлеперадачу «Здароўе» (выходзіць у эфір па чацвяргах у 19.00, агульным аб'ёмам 20-40 хвілін. Тэлеперадача прысвечана актуальным пытанням аховы здароўя Лепельшчыны, выходзіць з удзелам запрошаных спецыялістаў устаноў аховы здароўя Лепельскага раёна);
3) тэлеперадача «Дзяржкантроль інфармуе!» (выходзь у эфір два разы на тыдзень па серадах і пятніцах, агульным аб'ёмам 10-30 хвілін. Тэлеперадача прысвечана інфармаванню гледачоў аб выніках праверак камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці);
4) тэлеперадача «Актуальны рэпартаж» (выходзіць у эфір па аўторках, агульным аб'ёмам 10-20 хвілін. Тэлеперадача закранае злабадзённыя тэмы розных сфер жыццядзейнасці раёна. Носіць інфармацыйна-аналітычны характар, дэманструе гледачу розныя пункты гледжання, аналіз, параўнанне па тых ці іншых закранутых пытаннях).
Акрамя гэтага штодня Лепельская тэлестудыя падрыхтоўвае ў эфір «Прагноз надвор'я», тэлетэкст (аб'явы, віншаванні), «Беларускі каляндар».
Рэдакцыя Лепельскага тэлерадыёвяшчання працуе не толькі над тэмамі мясцовага значэння, але і абласнога і рэспубліканскага. Выпуск інфармацыйных, інфармацыйна-аналітычных, культурна-асветніцкіх і іншых сацыяльна значных сюжэтаў мае важную сацыяльную ролю для сваіх гледачоў. Праца тэлестудыі спрыяе патрыятычнаму, сацыяльна-маральнаму і культурнаму выхаванню насельніцтва Лепельшчыны, развіццю высокіх духоўна-маральных пазіцый.
Лепельскае тэлерадыёвяшчанне бесперапынна працуе над усталяваннем трывалай зваротнай сувязі са сваёй глядацкай аўдыторыяй. Тэлестудыя мае свае старонкі ў сацыяльны сетках «Укантакце», «Аднакласнікі» (агульная колькасць падпісчыкаў - каля 2000 карыстальнікаў). Праграма мае афіцыйны канал у відэахостынгу «Юцюбе», а таксама размяшчае свае сюжэты на сайце «Lepel.by».
17 верасня 2018 установа «Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання «Лепельскае мясцовае радыёвяшчанне» і праграмы тэлебачання» заключыла дамову аб аказанні паслуг электрасувязі з ТАА «Веста». Супрацоўніцтва з кампаніяй садзейнiчае паляпшэнню тэхнічнага працэсу выпуску эфіру, а ў сваю чаргу і павелічэнню папулярнасці.
У лістападзе 2018 года рэдакцыя працавала ў тэставым рэжыме (вялася актыўная работа па арганізацыі канала сувязі, кропкі падлучэння, тэхнічных аспектах фарміравання тэлесігналу).
З 1 снежня 2018 года прайшоў запуск эфіру. Меркаваная колькасць абанентаў у сетках кабельнага аператара «Веста ТБ» - каля 4 000 чалавек.
Адрас: 211173, г. Лепель, вул, Партызанская, д.10. тэл. 4 27 66 4 14 71.
Установа «Рэдакцыя раённай газеты «Лепельскі край»
Выдаецца з 21 лістапада 1930 года. Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Выходзіць па аўторках і пятніцах (на васьмі палосах). Распаўсюд па падпісцы і ў розніцу праз кіёскі «Белсаюздрук». Наклад больш за 4 тысячы асобнікаў. Асвятляецца сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё г. Лепеля і Лепельскага раёна, публікуецца праграма беларускага і кабельнага тэлебачання, рэклама і аб'явы.
Галоўны рэдактар Вазняк Святлана Аляксандраўна, тэл./факс 8 02132 4 13 39, 4 12 79 (прыёмная), 4 48 28 (рэкламны аддзел, факс).
Адрас: 211174 г. Лепель, вул.Ленінская 8/65. Электронны адрас: Lepel_kraj@cmi.by