• Гасцінічны комплекс Плаўна
Галоўная / Рэгіён / Насельніцтва

Насельніцтва

У Лепельскім раёне на 01.01.2018 года пражывае 32 764 чалавек, у горадзе – 17 828, раён – 14 936. Сярод іх мужчын – 49%, жанчын – 51%. На долю працаздольнага насельніцтва даводзіцца 61% ад агульнай колькасці жыхароў (з іх мужчын – 56%, жанчын – 44%).

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва – 21 чалавек на 1 кв.км.

Буйнейшым населеным пунктам раёна з’яўляецца яго адміністратыўны цэнтр – г. Лепель.

225 сельскіх населеных пунктаў і два ваенныя гарадкі аб’яднаныя ў 9 сельскіх Саветаў: Баброўскі, Бароўскі, Валосавіцкі, Горскі, Домжарыцкі, Каменскі, Лепельскі, Слабадскі, Стайскі.

На тэрыторыі Лепельскага раёна ў міры і згодзе пражываюць грамадзяне 32 нацыянальнасцей, у тым ліку беларусаў – 86,5%, рускіх – 10,1%, украінцаў – 2,1%, грамадзян іншых нацыянальнасцей – 1,35%.