Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Паважаныя жыхары Лепельшчыны! Дарагія ветэраны!

02.07.2020

Віншуем Вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Галоўнае нацыянальнае свята сведчыць аб тым, наколькі глыбока мы шануем і беражліва ахоўваем наш галоўны здабытак - дзяржаўны суверэнітэт. Незалежнасць Рэспублікі Беларусь заснавана на заслугах абаронцаў Айчыны, тых, хто, ахвяруючы сваім жыццём, заваяваў свабоду для сваёй Радзімы. З году ў год 3 ліпеня мы асабліва востра ўспрымаем гераічныя эпізоды Вялікай Айчыннай вайны.

Пройдзены цярністы шлях дзяржаўнага будаўніцтва, і сёння Беларусь займае годнае месца ў міжнароднай супольнасці. 76 гадоў мы жывем пад мірным небам. Заклад цяперашніх і новых дасягненняў - натхнёная і стваральная праца многіх пакаленняў грамадзян Беларусі, іх згуртаванасць, любоў і адданасць Айчыне.

Няхай гэты знамянальны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і гераізму беларускага народа, натхняе нас на новыя працоўныя здзяйсненні.

Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, шчасця, дабрабыту, міру і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Дарагія ветэраны, дзякуй Вам за Вашу ратную і мірную працу, прыміце пажаданні здароўя і доўгіх гадоў жыцця!

 

З павагай,

Міхаіл Кісялевіч,

старшыня

Лепельскага раённага

выканаўчага камітэта

Ігар Урбан,

старшыня

Лепельскага раённага

Савета дэпутатаў