30.07.2020
30 ліпеня на полі філіяла «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» прайшло свята «Зажынкі», якое дало афіцыйны старт жніву ў раёне. З песняй, як гэта рабілася ў старажытныя часы, сярпамі зжаты першыя каласы і звязаны першы сноп новага ўраджаю, беражліва і з любоўю выгадаваны працаўнікамі Лепельскага раёна.