Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Дэпазіты на «Сямейны капітал» адкрыты для больш як 82 тыс. шматдзетных сем'яў

07.04.2020

На 1 красавіка для шматдзетных сем'яў адкрыта 82 125 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Па праграме "Сямейны капітал" на 2015-2019 гады адкрыта 81 215 дэпазітных рахункаў на суму $812,15 млн. Па праграме новай пяцігодкі (2020-2024 гады) для шматдзетных сем'яў адкрыта 910 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал" на суму Br20,475 млн.

Сямейны капітал па праграме 2015-2019 гадоў назначаецца ў памеры $10 тыс. для шматдзетных сем'яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019-га ўключна. Такім чынам, звярнуцца за назначэннем можна па 30 чэрвеня 2020 года ўключна, але не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.

Памер сямейнага капіталу па новай праграме складае Br22,5 тыс. і назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна.

"На 1 красавіка гэтага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 11 748 заяваў. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 10 968 (94 працэнты), атрыманне адукацыі - 462 (4 працэнты), атрыманне медыцынскіх паслуг - 318 заяў (2 працэнты). Прынята 9 651 рашэнне аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", - дадалі ў Мінпрацы.

Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым выкарыстанні прынята ў Брэсцкай вобласці - 2 296. Далей ідуць Мінская вобласць - 1 614, Гомельская - 1 549, Гродзенская - 1 253, Мінск - 1 148, Віцебская - 902 і Магілёўская вобласці - 889.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг