Главная / Новости / Новости района

Проект «Взаимное обогащение поколений через организацию совместного досуга» получил поддержку

26.01.2018

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемадапамога” сумесна з нямецкім фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” выконвае ў Беларусі праграму “Месца сустрэчы — дыялог”. Асноўная мэта — падтрымка праектаў, якія садзейнічаюць паляпшэнню сацыяльнага і псіхалагічнага становішча пажылых людзей, у асаблівасці ахвяр нацысцкіх ганенняў і сталінскіх рэпресій.

Праект “Узаемнае ўзбагачэнне пакаленняў праз арганізацыю сумеснага вольнага часу” атрымаў падтрымку. У культурна-адукацыйным цэнтры ў вёсцы Стары Лепель пастаянна адбываецца шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Напрыклад, экскурсія ў Бярэзінскі біясферны запаведнік і Бягомль. Мы наведалі Музей прыроды, вальеры са звярамі. Нам, дзецям вайны, вельмі цікава было пачуць з вуснаў экскурсавода пра слаўнае мінулае партызанскага краю. Пасля запаведніка з агляднай экскурсіяй наведалі Бягомль.

Ганна Маславатая, прадстаўнік мэтавай групы праекта.
На здымку: экскурсія ў запаведнік.