• Гостиничный комплекс ПлавноГостиничный комплекс Плавно
Главная / Новости / Новости района

В Лепельском районе зарегистрировано 35 новых индивидуальных предпринимателей

19.07.2018

У бягучым годзе ў раёне зарэгістраваны 35 новых індывідуальных прадпрымальнікаў і пяць юрыдычных асоб-камерцыйных арганізацый. У прыватнасці, гэта ТАА "Адзіная гандлёвая сістэма "Сінтэз" (вытворчасць іншых асноўных неарганічных хімічных рэчываў), ТАА "Біяфон-Вет" (выпуск лекавых прэпаратаў для ветэрынарыі), ПУП "ШаХо" (дзейнасць агента па аптовым гандлі таварамі шырокага асартыменту), ПГУП "Дэрбін-гандаль" (неспецыялізаваны аптовы гандаль таварамі), ТАА "ІларыяКомпані" (дзейнасць у сферы выканальніцкіх мастацтваў).