Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Аб тэрмінах выплаты ў 2023 годзе арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці

08.09.2023

Міністэрства па падатках і зборах нагадала фізічным асобам аб тэрмінах выплаты ў 2023 годзе арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Больш падрабязна пра гэта мы папрасілі расказаць начальніка ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне Алену Багінскую.
Як растлумачыла Алена Мікалаеўна, парадак вызначэння, вылічэння і выплаты арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці, зацверджаны Указам ад 12.05.2020 №160 «Аб арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці».
Памер штогадовай арэнднай платы за зямельны ўчастак вызначаецца мясцовым райвыканкамам пры прадастаўленні яго ў арэнду; падаўжэнні тэрміну арэнды зямельнага ўчастка; змяненні дагавора арэнды зямельнага ўчастка, які прадугледжвае змяненне памеру штогадовай арэнднай платы за гэты зямельны участак; а таксама заключэнні дагавора арэнды зямельнага ўчастка з пераможцам аўкцыёну або адзіным удзельнікам аўкцыёну, які не адбыўся. Арэндная плата выплачваецца грамадзянамі штогод не пазней за 15 лістапада года, наступнага за мінулым каляндарным годам. Тэрмін выплаты арэнднай платы за 2022 год года - не пазней за 15 лістапада 2023 года.
Паведамленні на выплату фізічнымі асобамі арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца у дзяржуласнасці, падатковымі органамі не накіроўваюцца. Сума арэнднай платы, якая падлягае выплаце, паказваецца ў дамове арэнды зямельнага ўчастка.
У адпаведнасці з нормамі Указа № 160 падатковыя органы ажыццяўляюць кантроль за паўнатой і своечасовасцю выплаты арэнднай платы грамадзянамі. Падатковыя органы пры ажыццяўленні кантролю, прымяненні спосабаў забеспячэння выплаты арэнднай платы і пеняў, спагнанні гэтай платы і пеняў карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі, устаноўленыя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, спагнання падаткаў, збораў (пошлін) і пеняў.
Нявыплата або няпоўная выплата арэнднай платы за карыстанне зямельнымі ўчасткамі дапушчаная фізічнай асобай, у тым ліку зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, цягне адказнасць, устаноўленую заканадаўствам за нявыплату, няпоўную выплату падаткаў, збораў (пошлін).
За няплату або няпоўную выплату індывідуальным прадпрымальнікам сумы падатку, збору (пошліны), прадугледжаны штраф у памеры 40 працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за 2 базавыя велічыні (ч. 1 арт. 14.4 КоАП)
За нявыплату або няпоўную выплату фізічнай асобай сумы падатку, збору (пошліны), здзейсненыя наўмысна, прадугледжаны штраф у памеры 40 працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за 10 базавых велічынь (ч. 8 ст. 14.4 КоАП).


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг