Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Абраны новы прафсаюзны лідар аграрыяў Лепельшчыны

06.10.2023

Сёння ў зале пасяджэнняў райвыканкама прайшоў Пленум Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Удзел у мерапрыемстве прынялі не толькі прадстаўнікі прафсаюзнага руху Лепельшчыны, але таксама і кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч і Таццяна Дзіканава, прафсаюзны лідэр аграрыяў вобласці.

На парадку дня сёння былі разгледжаны 7 пытанняў. Галоўнымі ж з іх сталі пытанні аб разглядзе заявы Сяргея Марціновіча, старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза АПК, аб вызваленні ад займаемай пасады, а таксама аб абранні новага старшыні.

Як адзначыў Юрый Мілы, прафсаюзны лідэр раёна, Сяргей Марціновіч выказаў жаданне пакінуць сваю пасаду ў сувязі з адыходам на заслужаны адпачынак.

Галоўным прэтэндэнтам на вызваленую пасаду стала Наталля Мончык. Для жыхароў раёна імя дзяўчыны даволі вядома — да нядаўняга часу Наталля Эрыкасаўна займала пасаду першага намесніка старшыні Лепельскага райвыканкама. Удзельнікі пленума падтрымалі кандыдатуру і прагаласавалі станоўча

-- Самае галоўнае ў прафсаюзнай працы - гэта людзі. І тут не бывае вялікіх ці малых працоўных дасягненняў. Толькі згуртаванасць і наша салідарнасць, накіраваныя на добрыя справы, дапаможа вырашыць любыя пытанні, годна адказваць на любыя выклікі сучаснасці.

Дзякуй за аказанае давер. Са свайго боку абяцаю заўсёды стаяць на абароне правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, шанаваць і паважаць прафсаюзныя традыцыі, мацаваць прафсаюзнае адзінства і салідарнасць, працаваць на карысць роднай Беларусі, - запэўніла Наталля Эрыкасаўна.

-- У першую чаргу, я хачу шчыра падзякаваць за шматгадовую працу папярэдняму старшыні Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргею Марціновічу. Сяргей Арсеньевіч прысвяціў працы ў прафсаюзным руху не адзін дзясятак гадоў і зарэкамендаваў сябе як добрасумленны, адукаваны, адказны спецыяліст. Пад яго кіраваннем прафсаюз працаўнікоў сяла ўмацаваў свае пазіцыі ў раёне, сабраў сотні аднадумцаў і стаў галоўнай структурай, якая заўсёды стаіць на варце інтарэсаў і правоў работнікаў АПК, - адзначыў кіраўнік раёна.

-- Што ж тычыцца абранага сёння старшыні арганізацыі, хачу выказаць сваю ўпэўненасць, у тым, што новы кіраўнік працягне традыцыі, закладзеныя яго папярэднікам, і будзе праяўляць свае самыя лепшыя кіраўнічыя якасці. Віншую вас, Наталля Эрыкасаўна, з прызначэннем на пасаду! - звярнуўся да кіраўніка старшыня райвыканкама.

Прафсаюзныя лідэры работнікаў аграпрамысловага комплексу лічаць, што першую скрыпку ва ўсіх аграрных справах гуляюць кадры, таму падтрымцы сельскіх працаўнікоў, абароне іх інтарэсаў неабходна надаваць пільную ўвагу. Гэта ў сваім выступе падкрэсліла запрошаны госць Таццяна Дзіканава. Таццяна Мікалаеўна таксама звярнулася да лепельчан з заклікам працаваць сумленна і старанна.

-- 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Бо менавіта гэтыя паняцці з'яўляюцца самымі галоўнымі для прафсаюзаў. Ва ўсе часы наша дзейнасць была накіравана на тое, каб забяспечыць мірную і стваральную працу, якая стварае дабрабыт кожнага асобнага грамадзяніна і краіны ў цэлым. Прафсаюзы сёння маюць вялікае значэнне ў пытаннях занятасці насельніцтва і выплаты заработнай платы, - адзначыла падчас пленуму старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза АПК.

***

Сёння прафсаюзы гуляюць вялікую ролю ў нашай дзяржаве. Сучасны прававы статус прафсаюзаў дазваляе ім засяродзіцца на прадстаўніцтве і абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працоўных. Многія вострыя праблемы сацыяльна-працоўных адносін вырашаюцца ў рамках сацыяльнага партнёрства органаў улады, працадаўцаў і прафсаюзаў. Склаўшыяся механізмы працы дазваляюць знаходзіць рашэнні, якія задавальняюць інтарэсы ўсіх бакоў.

Адзначым, сёння ў склад Беларускага прафесійнага саюза аграпрамысловага комплексу ўваходзіць 21 арганізацыя Лепельскага раёна, а гэта ні многа ні мала 2300 чалавек.

Тэкст і фота: Яна МІСНІК, газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг