Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Лепельскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь»

26.05.2023

Удзел у канферэнцыі прынялі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Віцебскай вобласці, старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта, член Вышэйшайга палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь» Дзмітрый Дзямідаў і старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан.

Дзмітрый Дзямідаў, звяртаючыся да прысутных сказаў:

- У цяперашні час адна з асноўных задач партыі «Белая Русь» складаецца ў тым, каб рэгіянальныя і абласныя аддзяленні былі заснаваны па ўсёй краіне, і партыя ўяўляла сабой арганізаваную сістэму. У прыярытэт ставіцца рэальная праца ў рэгіёнах па згуртаванні беларускага грамадства, па прасоўванні таго парадку дня, які закранае інтарэсы кожнага чалавека.

У парадку дня канферэнцыі значылася некалькі важных пытанняў. Сярод іх - стварэнне раённага аддзялення партыі  і  абранне працоўных органаў. Старшынёй Савета па аднагалосным меркаванні стаў Юрый Мілы.

- Дзякуй за аказаны высокі давер.  Я ўпэўнены, што ўсе мы разам унясем сур'ёзны ўклад у развіццё маладой партыі і падтрымаем лепшыя традыцыі Лепельшчыны. Зусім хутка мы пачнем урачыста ўручаць членскія білеты ўсім, хто выкажа жаданне ўступіць у шэрагі раённага аддзялення новай палітычнай партыі. Упэўнены, што яна аб'яднае шмат людзей, якія любяць сваю краіну і гатовы адстойваць яе інтарэсы ва ўсіх сферах дзейнасці, - звярнуўся да залы Юрый Уладзіміравіч.

Кіраўнік раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, выступаючы перад прысутнымі, падкрэсліў, што ў зале сабраліся патрыятычна настроеныя грамадзяне - і гэта вельмі радуе.

Няхай у прыярытэце членаў партыі будзе рэальная праца па згуртаванні беларускага грамадства, па адстойванні інтарэсаў і суверэнітэту краіны. Адмысловая роля ў партыйнай працы павінна быць адведзена моладзі, якая мае жаданне і магчымасці прасоўваць ініцыятывы на карысць развіцця нашай краіны, - рэзюмаваў Ігар Генадзевіч. - Сваімі стваральнымі справамі, акцыямі, грамадзянскай пазіцыяй жадаю вам умацоўваць мір у нашай любiмай Беларусі. Перакананы, што шэрагі партыі будуць прырастаць аднадумцамі-лепельчанамі. Поспехаў вам у гэтым пачынанні!


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг