Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства прайшоў у гімназіі ім. І.М. Ярашова

14.09.2023

У гімназіі ім. І.М. Ярашова з навучэнцамі 11 класаў сустрэўся Ігар Урбан, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Эпіграфам да ўроку сталі словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі: «Дзень народнага адзінства - падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія абаранілі права самім вызначаць свой лёс. Ён усяляе гонар за краіну і дае ўсведамленне таго, што беларусы - адзіны народ. У гэтым заключаюцца асновы стабільнасці і дабрабыту сучаснай беларускай дзяржавы. Аб'яднаныя марай аб паспяховай і квітнеючай Беларусі, здабываючы ўрокі з нашай гісторыі, мы у міры і згодзе стваральнай працай будуем агульную будучыню».

Хлопцы падрыхтавалі выступленні аб гісторыі ўтварэння гэтага Дзяржаўнага свята, успомнілі вехі гісторыі Беларусі, пагаварылі аб перспектывах развіцця краіны.
Затым перад прысутнымі выступіў Ігар Генадзевіч.
— Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое аб'ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны. Ад мала да вяліка, мы ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь і ў нашых руках сучаснасць і будучыня нашай Радзімы, - адзначыў кіраўнік раённага дэпутацкага корпуса.

Таксама ўвага была акцэнтавана, што да Дня народнага адзінства кінастудыя «Беларусьфільм» выпусціла фільм «На іншым беразе», які расказвае пра жыццё ў Заходняй Беларусі ў 20-я гады XX стагоддзя.

Падчас гутаркі рабятам было прапанавана паразважаць над такімі пытаннямі:
– У чым заключаецца адзінства ў сям'і, у краіне?
– У чым выяўляецца адзінства?
– Для чаго нам неабходна адзінства?
– Што называецца «народным адзінствам»?

— Шлях нашай краіны да суверэнітэту і незалежнасці быў доўгім і ўпартым. Нашым продкам прыйшлося вытрымаць нямала выпрабаванняў, абараніць са зброяй у руках права на існаванне беларускага народа. Мы, сучасныя пакаленні, павінны не толькі шанаваць і памятаць подзвіг беларускага народа, але і памнажаць дасягнутае на карысць будучых пакаленняў. Дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу развіццю адукацыі і медыцыны, якія з'яўляюцца асноўнай дзяржавы і краевугольным каменем дзяржаўнай палітыкі. Беларусь у многіх сусветных рэйтынгах займае высокія пазіцыі па ўзроўню і якасці жыцця, аказваемай медыцынскай дапамогі і ўзроўню адукацыі насельніцтва, — рэзюмаваў Ігар Генадзевіч.

Наталля Храпавіцкая, газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг