Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Бясплатная дапамога юрыстаў: прававы прыём у Лепельскім раёне

28.09.2023

Сустрэча з юрыстам сёння прайшла і ў Лепелі. На кансультацыю да Святланы Кузьміной, галоўнаму прававому інспектару Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, прыбылі супрацоўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Лепельшчыны. Райвыканкам, Лепельская цэнтральная раённая бальніца, сельскагаспадарчыя арганізацыі, філіял «Лепельскі МКК», цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый - прадстаўнікі гэтых і іншых калектываў атрымалі тлумачэнні па хвалюючых пытаннях.

Незаконнае звальненне, датэрміновае скасаванне тэрміновай працоўнай дамовы, няправільнае налічэнне заработнай платы і дадатковых выплат, не адпавядаючы правілам канчатковы разлік пры звальненні, аказанне матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне і адпачынак у прафсаюзных санаторыях, працоўныя і сацыяльныя водпускі, незаконна ўтрыманыя сродкі, аплата камандзіровачных расходаў, работа па сумяшчальніцтву, дадатковыя выхадныя дні для шматдзетных бацькоў - спіс закранутых сёння тэм шырокі.

Таксама у рамках прыёму для лепельчан прайшоў семінар-вучоба па навінах заканадаўства ў сферы сацыяльна-працоўных адносін.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг