Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Будатрад на Лепельшчыне прыступіў да працы

21.04.2023

У цяперашні час 8 рабят з аграрна-тэхнічнага каледжа працуюць на базе ДКУСП «Лепельская ПМК-75». Яно і зразумела, бо для большасці рабят працоўны семестр - гэта не толькі шанец зарабіць, але і выдатная магчымасць убачыць прафесію знутры, знайсці сяброў і набрацца цікавых уражанняў. Тым больш за тое, што будаўнічы студэнцкі атрад складаецца з будучых будаўнікоў. Вельмі важна для будучых спецыялістаў, як кажуць майстры, «памацаць» усё сваімі рукамі. Бо зусім хутка нехта з іх прыйдзе на гэта прадпрыемства і будзе паказваць высокія вынікі ў прафесійнай дзейнасці.

У першы працоўны дзень цёпла прывітаў маладзёжнае папаўненне дырэктар ПМК-75 Анатоль Ламека і пажадаў рабятам мэтанакіраванасці і поспехаў у рабоце. Пасля размовы з кіраўніцтвам і інструктажу па тэхніцы бяспекі хлопцы акунуліся ў будаўнічае жыццё і адчулі працоўны рытм.

Падлеткі працуюць на аб'екце «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з басейнам у Лепелі», дзе выконваюць уладкаванне дрэнажу, уладкаванне бетонных падлог у склепе, падрыхтоўваюць раствора-бетонныя сумесі на РБУ. Акрамя гэтага, хлопцы наводзілі парадак на ўласнай базе ПМК-75. Таксама вялікую дапамогу аказалі работнікам прадпрыемствы, у якіх зараз «гарачая» пара, у навядзенні парадку на замацаванай тэрыторыі - падмяталі вуліцу Партызанскую, фарбавалі бардзюры.

Падчас суботніка на сваім вопыце юнакі і дзяўчаты зразумелі, што лепш дайсці да скрыні і выкінуць паперку ці бутэльку. Тым самым палепшыць наш горад і дапамагчы людзям, якія гэта робяць штодня.

Будаўнікі напарнікаў-навічкоў хваляць, адзначаючы, што ўсе старанныя і дысцыплінаваныя, разумеюць пастаўленыя ім задачы.

На пытанне аб настроі, усе студатрадаўцы дружна адказалі, што добрае, баявое, тым больш на вуліцы такое цудоўнае надвор'е. Таксама падабаецца ім працаваць плячо да пляча з вопытнымі спецыялістамі ў будаўнічай сферы. На тварах юных лепельчан убачыла толькі ўсмешкі і жаданне працаваць, каб зарабіць свае першыя грошы. Адчувалася, што на будаўнічай пляцоўцы пануе сяброўская атмасфера.

-- Гісторыя студатрадаўскага руху Беларусі вядзецца з 1963 года. За гэты перыяд маладзёжныя атрады заваявалі папулярнасць і працягваюць уносіць свой уклад у эканоміку і сацыяльную сферу краіны. Сёння арганізацыя другаснай занятасці студэнтаў з'яўляецца адным з напрамкаў дзейнасці першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», -- адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Пшонка. -- Таксама хочацца падзякаваць кіраўнікам прадпрыемстваў, якія бяруць на «працу"» яшчэ не вопытных рабят са студатрадаў, але ўжо глядзяць у будучыню. Але ж менавіта пры такой практыцы маладыя спецыялісты пазней прыйдуць у калектывы Лепельшчыны ўжо разумеючымi спецыфіку працы.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг