Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Членам Лепельскага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны партыйныя білеты

19.09.2023

Месцам правядзення значнага мерапрыемства стала зала пасяджэнняў райвыканкама.
На сустрэчы прысутнічаў ганаровы госць — намеснік кіраўніка абласнога аддзялення партыі Віктар Галанаў, старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, які нагадаў аб этапах партыйнага будаўніцтва і падкрэсліў кансалідуючую ролю партыі, мэта якой - згуртаванне усіх, хто гатовы працаваць на карысць роднай краіны.
Таксама Віктар Анатольевіч расказаў, што сёння на палітычным полі Беларусі функцыянуюць 4 партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным напрамкам унутранай і знешняй палітыкі, а таксама канцэпцыі нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы. Гэта новая Беларуская партыя «Белая Русь», Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі і Камуністычная партыя Беларусі, а таксама Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. — Упэўнены, мы будзем падтрымкай і апорай для Кіраўніка дзяржавы і нашага ўрада, імкнучыся да мэт, якія вызначаны нашай партыяй. А таксама мы павінны перадаць будучым пакаленням квітнеючую, моцную і незалежную Беларусь, — акцэнтаваў Віктар Анатольевіч.
Затым з асаблівым трапятаннем і разуменнем задач, якія трэба будзе вырашаць партыі, прынялі білеты члены «Белай Русі» з рук Віктара Галанава.
Напрыканцы мерапрыемства перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, які павіншаваў усіх з новым статусам і пажадаў быць у сваіх калектывах прыкладам для пераймання: — У зале прысутнічаюць людзі з розных сфер дзейнасці, у тым ліку кіраўнікі і ідэолагі. Можна колькі заўгодна казаць іншым аб тым, што правільна і няправільна. Тым больш, калі размова ідзе аб працоўным калектыве. Вы з'яўляецеся тымі супрацоўнікамі, на якіх раўняюцца. І гэта тычыцца не толькі якаснага выканання сваіх прафесійных абавязкаў, але і самога ладу жыцця. Пра гэта нельга забываць! Сёння каманда аднадумцаў Лепельскага аддзялення налічвае 48 чалавек. Гэтыя людзі, якія актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх раённых мерапрыемствах, стараючыся зрабіць усё для развіцця краіны.
Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг