Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Як праходзіць адзіны дзень галасавання ў Лепельскім раёне

25.02.2024

Участак для галасавання №1, які знаходзіцца ў будынку сярэдняй школы №3 па вуліцы Савецкай.

Становішча тут спакойнае, святочнае, а праца ўсіх зацікаўленых ідзе ўпэўнена і выразна.

З самай раніцы тут арганізаваны святочны гандаль - сваю прадукцыю прадстаўляе Лепельскі філіял Віцебскага аблспажыўтаварыства. Салаты, клёцкі, дранікі, тарты, пірожныя, напоі - усяго шмат, стравы смачныя, прыгожыя і апетытныя.

Праз некалькі хвілін пачнецца і святочны канцэрт.

Вы самі бачыце, што ўсё праходзіць спакойна. Заўваг на гэты час няма, а вось актыўнасць прыемна радуе, - адзначыў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі.

_____________________

Спакойна ідзе галасаванне і на ўчастку №4, які размяшчаецца ў будынку гімназіі г. Лепеля.

У холе ўстановы выбаршчыкаў сустракаюць артысты школы з патрыятычнымі песнямі, а таксама работнікі гандлю са свежай смачнай прадукцыяй.

Настрой у выбаршчыкаў добры, усе задаволеныя, адчуваюць атмасферу свята і датычнасць да важнага гістарычнага моманту.

Мы ніколі не прапускаем выбары, бо разумеем, што ў гэтым працэсе важна ўдзельнічаць кожнаму грамадзяніну. За каго будзем галасаваць, ведалі ўжо даўно. Лічым, што дэпутатам мусіць стаць прыстойны чалавек, той, які будзе блізкі да народа, - падзяліліся меркаваннем Галіна і Аляксандр Шайторы.

__________________________

Адзіны дзень галасавання стаў святам і для выбаршчыкаў, якія зарэгістраваны на ўчастку №5.

Працэс галасавання на нашым участку праходзіць упэўнена, без мітусні. Многія выбаршчыкі з'яўляюцца на ўчастак самастойна, нехта на нашым транспарце, які сёння курыруе па замацаваных вуліцах.

Канцэртную праграму для выбаршчыкаў падрыхтавалі артысты Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў, а смачныя стравы - супрацоўнікі сталовай філіяла «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат».

Прыйшла аддаць свой голас за кандыдата менавіта сёння, у адзіны дзень галасавання, бо ведала, што будзе святочна і весела. Так і ёсць - атмасфера выдатная.

А прагаласавала я за тых, хто з'яўляецца сапраўдным патрыётам краіны, хто будзе абараняць інтарэсы простых беларусаў.

__________________

Адзіны дзень галасавання аб'яднаў сёння і жыхароў сельскай мясцовасці Лепельскага раёна.

Так, напрыклад, старшыні выбарчых камісій адзначаюць высокую яўку грамадзян на ўчастках №8 (размяшчаецца на базе Поўсвіжскай школы) і №14 (размяшчаецца на базе Стайскага Дома культуры).

Людзі выбіраюць стабільнасць, спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, - адзначае старшыня ўчастковай камісіі №8. - Датэрмінова ў нас прагаласавалі каля 40% выбаршчыкаў, астатнія прыходзяць сёння. Абыякавых няма.

На ўчастках, як і ў горадзе, працуюць гандлёвыя пляцоўкі, арганізаваны канцэрты.

_____________________

Працэс галасавання сёння праходзіць з выездам на дом да тых, хто па розных прычынах не змог з'явіцца на ўчастак.

Так, члены ўчастковай выбарчай камісіі сёння пабывалі ў доме Ганны Арцёмаўны і Пятра Гаўрылавіча Міснікаў, якія пражываюць у аграгарадку Стаi.

Муж i жонка ў сілу ўзросту не змаглі прыйсці на ўчастак, але змаглі аддаць свой голас дома.

Аб тым, што сёння ў нашай краіне важны дзень, мы ведалі. Назіралі за ходам электаральнай кампаніі па навінах на ТБ-каналах, чыталі інфармацыю ў газетах.

Рады, што сталі часткай гэтай важнай падзеі і аддалі свой голас за кандыдатаў, - адзначыла Ганна Арцёмаўна.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг