Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кірмаш размеркавання выпускнікоў прайшоў у Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы

04.12.2023

У актавай зале ўстановы адукацыі сабралася мноства навучэнцаў старэйшых курсаў і прадстаўнікоў больш за 10 арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна.
Спікерамі выступілі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, спецыялісты кадравых службаў і дырэктар каледжа Алег Лебедзь.
Так, Алег Валер'евіч расказаў аб прафесіях выпускнікоў, мэтавых напрамках, магчымасцях заключэння дагавораў паміж каледжам і прадпрыемствам на падрыхтоўку кадраў і многім іншым.
Таксама кіраўнік каледжа звярнуўся да прадстаўнікоў працоўных калектываў з большай зацікаўленасцю ставіцца да будучых маладых спецыялістаў. Калі яны прыходзяць на практыку, даваць ім магчымасць лепш пазнаць атрымоўваемую прафесію, набыць навыкі па ёй, раскрываць патэнцыял навучэнца.
Аб вакансіях на сельскагаспадарчых прадпрыемствах падрабязна спынілася галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жанна Кажан. Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Азаронак расказала аб рабоце ўпраўлення па забеспячэнню кадрамі і лічбавым сэрвісе «Крок у прафесію». Яго стварэнне - адно з мерапрыемстваў дзяржпраграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці». Зусім бясплатна на сэрвісе можна прайсці тэсты, якія выявяць навыкі і рысы характару карыстальніка і дапамогуць зразумець, якая прафесія яму больш за ўсё падыходзіць.
Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Дар'я Мазго давяла прысутным інфармацыю аб спецыфіцы ўдзелу ў студатрадаўскім руху, дзе таксама хлопцы атрымліваюць працоўныя навыкі. Кіраўніцтва прадпрыемства ўжо ў гэты момант можа зацікавіць у будучым месцы працы навучэнца. Працадаўцы, якія прымаюць удзел у кірмашы, адзначылі, што шукаюць зацікаўленых у працы супрацоўнікаў, якія змогуць затрымацца ў іх у арганізацыі на працяглы тэрмін.

Такім чынам, кірмаш вакансій - шырокае кола магчымасцяў як для наймальнікаў, так і будучых маладых спецыялістаў.

Наталля Храпавіцкая, газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг