Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Лепельчане наведалі выставу «Беларусь інтэлектуальная»

03.03.2023

На працягу 3 дзён убачыць дасягненні беларускай навукі могуць жыхары Віцебскай вобласці на футбольным манежы. Дэлегацыя з Лепельскага раёна таксама адправіліся паглядзець найноўшыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі розных сфер жыццядзейнасці, актуальныя дасягненні навукі і тэхнікі.

Хочацца адзначыць, што з першых хвілін яе працы чарга з ахвочых убачыць унікальныя і цікавыя распрацоўкі не спынялася. Паглядзець на перадавыя распрацоўкі беларускіх вучоных жыхары Віцебшчыны прыйшлі сем'ямі, працоўнымі і навучальнымі калектывамі, прыехалі з усіх куткоў рэгіёна. Самае цікавае, што былі і тыя, хто ўжо пабываў на выставе ў Мiнску, але вырашыў яшчэ раз убачыць цікавыя праекты.

У Мiнску экспазіцыя была арганізавана яшчэ напярэдадні Дня беларускай навукі. Прэзідэнт падкрэсліў, што з ёю павінны азнаёміцца і ў рэгіёнах краіны, і асабліва моладзь.

Для зручнасці наведвальнікаў выставу падзялілі на тэматычныя блокі: штучны інтэлект, IT-тэхналогіі, робататэхніка, інавацыйнае прыборабудаванне, электратранспарт, абароназдольнасць і ваенная навука. Таксама шырока прадстаўлены экалогія, прыродакарыстанне, біятэхналогіі, фармацыя, ахова здароўя, медыцына, аграпрамысловы комплекс, харчаванне, прастора маладзёжных ініцыятыў. Значная частка з гэтых распрацовак ужо запушчана ў рэальную вытворчасць і паспяхова рэалізуецца. Важна, што сувязь навукі і вытворчасці вельмі цесная. У прынцыпе, так і мусіць быць. У будучыні распрацоўкі нашых навукоўцаў будуць прыдатныя ва ўсіх галінах эканомікі.

Віцебская вобласць прадставіла на выставе «Беларусь інтэлектуальная» звыш 40 сваіх праектаў ад больш за 10 прадпрыемстваў і арганізацый. Так, свае дасягненні паказалі Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і «Віцязь», Віцебскі завод электравымяральных прыбораў, навукова-вытворчая фірма «Дыпаль», «Рэсурскантроль», «Е-Паўэр», «Фабрыка «Спектр упакоўкі», «Белкаролін», «ВІК - здароўе жывёл», кандытарская фабрыка «Віцьба», БРСМ і іншыя. Прэзентацыя дасягненняў Віцебшчыны выдатная ідэя арганізатараў, бо часам людзі не ведаюць, што робіцца і выпускаецца ў нашым рэгіёне.

На адкрытай пляцоўцы каля арэны таксама быў арганізаваны выязны гандаль і ўстаноўлены аб'екты грамадскага харчавання. Усё гэта стварала ўдзельнікам мерапрыемства святочны настрой, а таксама давала магчымасць спакойна, больш дэталёва паглядзець цікавыя праекты.

— Добра, што выстава арганізавана ў рэгіёнах, таму што не ўсе змаглі наведаць яе ў Мiнску, - сказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУВП «Бароўка» Аляксандр Малчанаў. - Мы ўбачылі, на што здольныя нашы навукоўцы. Хочацца сказаць, што ўбачанае перасягнула ўсе чаканні. Мы адчулі сапраўдны гонар за навуковыя дасягненні і патэнцыял нашай краіны. Мяне больш усяго зацікавілі пляцоўкі, дзе распавядалі аб вырошчванні раслін у цяпліцах, аб кантролерах пашкоджання трубаправода, свяцільнях святлодыёдных і электрамабілях.

— Важна, што найноўшыя айчынныя распрацоўкі прадпрыемстваў і арганізацый змаглі ўбачыць школьнікі і студэнты. Дзякуючы такім мерапрыемствам у маладых людзей з'яўляецца імкненне спасцігаць новае, дамагацца высокіх вынікаў у вучобе. Сённяшнія падлеткі - будучыня нашай краіны, - адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Пшонка.

У завяршэнне хочацца сказаць, што навуковыя дасягненні пры ўкараненні ў вытворчасць паляпшаюць якасць жыцця і дабрабыт людзей, спрыяе гарманічнаму развіццю нашага грамадства і дзяржавы.

На думку арганізатараў выставы, экспазіцыя задае агульную накіраванасць на бесперапыннае развіццё беларускай навукі, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне навукі, адукацыі і вытворчасці, нарошчванне ўкаранення навуковых дасягненняў у рэальны сектар і сацыякультурную сферу, узмацняецца пазітыўны ўплыў на якасць жыцця і дабрабыт беларускага народа.

— Лічу, што выстава ўнікальная. Было шмат разнастайных экспанатаў, якія сапраўды даказалі, што беларуская навука не стаіць на месцы, ідзе наперад упэўненымі крокамі ў розных сферах: медыцыне, сельскай гаспадарцы, інжынерыі і іншых, - падзялілася ўражаннямі начальнік аддзела эканомікi Святлана Палячэнка.

— Я вельмі люблю мерапрыемствы, пашыраючыя далягляд. Мяне ўразіла там абсалютна ўсё. А яшчэ прыемна, што экскурсаводы кожнаму наведвальніку падавалі сваю інфармацыю даступна і зразумела, змястоўна. Мяне перапаўняе гонар за нашу краіну, беларусаў, якія змаглі прыдумаць і стварыць такія ўнікальныя рэчы! - псіхолаг тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Лепельскай ЦРБ Алена Аўтух. 

Удзельнікі дэлегацыі ўдзячныя кіраўніцтву раёна за прадстаўленую магчымасць наведвання выставы.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг