Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Лепельчане прынялі ўдзел у V абласным турыстычным злёце ветэранаў вайны ў Афганістане

18.07.2023

На тэрыторыі аздараўленчага лагера «Спартакавец» у Віцебскім раёне адбыўся V абласны турыстычны злёт ветэранаў вайны ў Афганістане, у якім актыўны ўдзел прынялі і лепельчане.

На гэты раз ужо традыцыйнае мерапрыемства было прысвечана Году міру і стварэння і набліжэнню знамянальнай даты - 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, якое будзе адзначацца 15 лютага 2024 года.

На сустрэчу з баявымі таварышамі прыехалі воіны-інтэрнацыяналісты з усіх раёнаў Віцебскай вобласці, а гэта 100 з лішнім чалавек, а таксама з горада Ступіна Маскоўскай вобласці і Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У пачатку мерапрыемства з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Савета Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Гайдукевіч, які адзначыў, што такія турзлёты праходзяць толькі ў Гомельскай і Віцебскай абласных арганізацыях, і гэту традыцыю трэба развіваць. Таксама пажадаў усім бескампраміснай барацьбы і перамогі наймацнейшай камандзе.

Прыемна, што на турзлёт разам з ветэранамі прыехалі і прадстаўнікі юнага пакалення, якія з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, падтрымлівалі сваіх бацькоў і дзядоў. Бо гэта цудоўная традыцыя ў плане патрыятычнага выхавання і пераемнасці пакаленняў, таму што Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане заўсёды ставіць перад сабой задачу - захаваць і перадаць маладому пакаленню памяць аб подзвігах савецкага народа.

На працягу некалькіх дзён воіны-інтэрнацыяналісты ўдзельнічалі ў розных конкурсах і спаборніцтвах, дэманстравалі свае творчыя, спартыўныя таленты, абменьваліся досведам патрыятычнага выхавання моладзі.

Акрамя гэтага, адбыўся кулінарны конкурс, пасля падвядзення вынікаў якога за агульным сталом каманды прадэгуставалі прыгатаваныя стравы пад сяброўскія гутаркі.

З цеплынёй успамінаюць заўсёды ветэраны сустрэчу баявых сяброў увечар у «Вогнішча сяброўства», дзе мужчыны дзеляцца сваімі ўражаннямі аб турзлёце, надзённымі пытаннямі і праблемамі, успамінаюць мінулае, абменьваюцца кантактамі.

Не было роўных нашай камандзе ў спартыўным спаборніцтве па перацягванні каната. Як вядома, тут адна сутычка можа доўжыцца да 5 хвілін, і ўвесь гэты час спартсмены павінны трымацца на мяжы сваіх сіл. Калі хоць адзін расслабіцца - прайгралі. У гэтым этапе спаборніцтва ўдзельнікі павінны быць не толькі моцнымі, але і вельмі цягавітымі. Акцэнтую ўвагу, што ў нашай камандзе былі ўдзельнікі розных узростаў, і самаму старэйшаму з іх - 70 гадоў, але воля да перамогі ўсё роўна дапамагла стаць лідэрамі.

Таксама 1 месца лепельчане занялі ў творчым конкурсе. Музыкант Міхаiл Тарасаў са сваёй праніклівай патрыятычнай песняй, можна сказаць, «падарваў залу». Апладзіравалі нашаму земляку не толькі тыя, хто заўзеў за нашу каманду, але і сур'ёзныя супернікі.

У выніку зборная Лепельска-Лёзненская каманда па выніках спаборніцтваў заняла ганаровае 3-е месца.

Для ўдзельнікаў таксама была арганізавана і насычаная культурная праграма. Воіны ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў ля помніка «Боль» у Віцебску, наведалі экспазіцыю музея воінаў-інтэрнацыяналістаў, пабывалі ў Горадзе майстроў, дзе адчулі непаўторную атмасферу фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

–- Турзлёт, які ўжо стаў традыцыйным у нашай вобласці, дапамагае ўмацаваць сяброўскія сувязі паміж нашымі арганізацыямі, дае магчымасць карысна і актыўна адпачыць, умацаваць здароўе, а таксама дапамагае ўдасканальваць патрыятычную працу з маладым пакаленнем. Бо мы ўсе дзелімся досведам, раімся, як лепш праводзіць сустрэчы з падлеткамі, якія мерапрыемствы з імі можна арганізаваць, каб яны засталіся ў душы ў дзяцей і развівалі ў іх патрыятычныя пачуцці да Радзімы, - адзначыў старшыня Лепельскай арганізацыі ГА «БСВВА» Сяргей Крывель. - Мне вельмі спадабалася сустрэча. Арганізацыя, як заўсёды, на высокім узроўні, але галоўнае, што гэта мерапрыемства - выдатная магчымасць пагутарыць з былымі калегамі.

Цалкам згодна з Сяргеем Мікалаевічам, бо з кожным годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны становіцца ўсё менш і менш. А воіны-інтэрнацыяналісты могуць распавесці школьнікам і студэнтам аб сваёй службе, таварыстве, вайне, прывіць пачуццё любовi да Радзімы.

У завяршэнне хочацца адзначыць, што Лепельскі раён двойчы прымаў гасцей турыстычнага злёту ветэранаў вайны ў Афганістане, і наш край заўсёды пакідаў незабыўныя ўражанні ва ўдзельнікаў.

Па матэрыялах газеты «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг