Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Лепельчане сталі ўдзельнікамі марафону «Ласіная сцежка 2023»

27.09.2023

У Наваполацку адбыўся бег па бездарожжы і крос-кантры велагонка "Ласіная сцежка", у ліку ўдзельнікаў былі і лепельчане розных узростаў.

У апошні час такія спаборніцтвы праводзяцца вельмі часта і ўжо сталі папулярнымі. Спартсмены спаборнічаюць па лясных сцежках, перасечанай і балоцістай мясцовасці, водных перашкодах і іншым.

У многіх чытачоў, таксама і ў мяне, узнікае адразу пытанне: “Што ж такое крос-кантры?”. Аказваецца, гэта спаборніцтвы, калі ўдзельнікі пераадольваюць адлегласці па перасечанай мясцовасці са спускамі і зацяжнымі ўздымамі. Таксама на трасе сустракаюцца хуткасныя і тэхнічныя ўчасткі. І, вядома, шмат бруду, горак і, на першы погляд, непраходных участкаў трасы.

Па словах арганізатараў, гэта дысцыпліна паддаецца не кожнаму. Акрамя спраўнага веласiпеда і абавязковай экіпіроўкі патрэбны яшчэ сіла, цягавітасць, тэхніка, правільны баланс. Усе названыя якасці ўдзельнікам трэба было чарговы раз праверыць адразу пасля старту, і, як аказалася, яны ў лепельчан ёсць.

Хочацца адзначыць, што скарылася траса не ўсім, але гэта не пра нашых землякоў. Не ў іх правілах адыходзіць. Так, прызнаваліся - былі і падзенні, і няўпэўненасць у пэўны момант, і ўчасткі, з якімі, здавалася, не зладзяцца. Але ўсё ж нам ёсць кім ганарыцца!

І пачну я з юных спартсменаў. Цімафей Вялічка і Станіслаў Шынкевіч, 2009 і 2011 гадоў нараджэння адпаведна, паказалі сапраўдную волю да перамогі на дыстанцыі 3 кіламетра. Цімафей да фінішу прыйшоў першым, Стас, праз 9 секунд, - другім. Тут дадам, што хлопцы на працягу ўсёй дыстанцыі канкуравалі толькі паміж сабой, пакінуўшы сапернікаў з іншых рэгіёнаў нашай краіны далёка ззаду.

Выдатны вынік паказала і Аліса Папова, 2014 года нараджэння, якая дыстанцыю 7,7 кіламетра ў катэгорыі Kids Bike на «Бусел» пераадолела хутчэй за ўсіх і паднялася на першую прыступку пастамента.

Анастасія Папова 2011 года нараджэння на такім жа транспарце 15,4 кіламетра праехала за 54 хвіліны і стала непараўнальным лідэрам. Самыя юныя ўдзельнікі Аляксандра Папова і Алеся Стэльмах, 2018 года нараджэння, беглі 300 метраў у катэгорыі Baby Trail.

Таксама хочацца адзначыць юнага спартсмена з Лепеля, 2016 года нараджэння, Дзяміда Аўтушко, які да фінішу ў гэтай жа катэгорыі на дыстанцыі 7,7 кіламетра на веласiпедзе прыйшоў чацвёртым.

З добрымі вынікамі на Лепельшчыну вярнуліся і дарослыя спартсмены. Дзяніс Дзямко ў катэгорыі Short Trail 16-39 пераадолеў 11 кіламетраў за гадзіну і 7 хвілін і заняў 3 месца. Уладзіслаў Клундук 11 кіламетраў пераадолеў за гадзіну і 40 хвілін.

Сяргей Шынкевіч 6,1 кіламетра пераадолеў за 42 хвіліны і апынуўся на 4 месцы. Іна Папова 15,4 кіламетра ў велагонцы прайшла за 44 хвіліны і заняла 5 месца.

Аляксей Папоў на веласiпедзе ўдзельнічаў у катэгорыі Open Bike (15,4 кіламетра), дзе фінішаваў пятым. Акрамя гэтага, ён 70 кіламетраў пераадолеў за 3 гадзіны 53 хвіліны. -- на такой дыстанцыі ён сябе спрабаваў упершыню.

Сяргей і Міхаіл Аўтушко на веласiпедзе «Бусел» паказвалі сваё майстэрства на дыстанцыі 35 кіламетраў.

Як адзначаюць нашы спартсмены, яны кідаюць выклік самі сабе, таму і прымаюць удзел у такіх мерапрыемствах. Хтосці з нашых хлопцаў імкнуўся заняць месца на пастаменце - і зрабіў гэта. Іншыя правяралі сваю цягавітасць і спрабавалі сябе ў новых дыстанцыях - і таксама задаволеныя вынікам.

Прыемна тое, што ўсе яны лічаць спорт неабходным, тым больш што ён спрыяе прадуктыўнай працы, дапамагае трымаць тонус і бадзёрасць, а таксама яны імкнуцца асабістым прыкладам заражаць іншых.

Наталля Храпавіцкая.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг