Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Лепельчане задалі пытанне Наталлі Качанавай

17.01.2024

Старшыня Каменскага сельскага Савета дэпутатаў Лепельскага раёна Віцебскай вобласці задаў пытанне Наталлі Качанавай.

- Мы знаходзімся ў глыбінцы - 170 км ад Мінска, 110 - ад Віцебска. За час дзеяння Указа Прэзідэнта па продажы зямельных участкаў прададзена 85 участкаў, знесена 162 старых дома. У мінулым годзе ўвялі ў эксплуатацыю 1260 квадратных метраў жылой плошчы (каля 13 дамоў). З 2001 года пры сельвыканкаме працуе механізаваная брыгада, а з 2005 года - камунальнае ўнітарнае прадпрыемства. Працуе 7 чалавек. Працуе прыбыткова, і я лічу, што адмаўляцца ад гэтага не трэба. Маем у наяўнасці ўсю тэхніку для апрацоўкі зямельных участкаў, якую ўзялі ў лізінг і выплацілі ўсе сродкі. Можам своечасова аказваць дапамогу звярнуўшамуся грамадзяніну  па прымальных расцэнках. У зімовы час КУП аказвае дапамогу па расчыстцы вуліц ад снега. Каля 12 населеных пунктаў мы расчышчаем сіламі КУП. Акрамя таго, мы закупляем малако ў двух населеных пунктах.

Пытанне: У Віцебскай вобласці дробнаконтурныя палі, зарослыя часцяком драўняна-хмызняковай расліннасцю, - алешына, лаза. Раней гэта расліннасць высякалася для падпалкі печаў, сёння насельніцтва часцей карыстаецца электрычнасцю, многія перайшлі на газавае ацяпленне. Алешыну высякаць забаронена.

Просьба прадугледзець магчымасць вызваляць палі севазвароту ад алешыны і выкарыстоўваць яе для пячнога ацяплення.

Наталля Качанава: «Да нас ужо звярталіся людзі па падобным пытанні. Мы вырашалі яго сумесна з Міністэрствам прыроды і Міністэрствам лясной гаспадаркі. Абмяркуем яшчэ раз».


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг