Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Максімальнае задавальненне запытаў грамадзян - асноўны крытэрый працы, на думку Анатоля Купрэвіча

15.01.2024

Сёння, калі імкліва развіваюцца перадавыя тэхналогіі, расце колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў, становяцца папулярнейшымі паслугі «Zala», «Разумны дом», «Відэакантроль», «Воблачная АТС» і іншыя, жыхары раёна ўсё часцей звяртаюцца да спецыялістаў сувязі. Практычна кожны дзень працаўнікі гэтай сферы прымаюць дзясяткі заказаў ад жыхароў раёна. Начальніка Лепельскага ўчастка электрасувязі Глыбоцкага ЗВЭС Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Анатоля Купрэвіча ведаюць практычна ўсе жыхары Лепельшчыны.

– Галоўным крытэрыем нашай працы з'яўляецца максімальнае задавальненне запытаў грамадзян, - адзначае Анатоль Уладзіміравіч. - Кожны з жыхароў раёна, які звярнуўся да нас за той ці іншай паслугай, павінен ведаць, што неабходныя работы будуць праведзены своечасова і якасна. Аднак Анатоль Уладзіміравіч умее не толькі на належным узроўні арганізаваць працу калектыву, але і дэталёва разабрацца і дапамагчы ў вырашэнні сацыяльных праблем грамадзян. Не выпадкова Анатоль Купрэвіч быў абраны дэпутатам Лепельскага раённага Савета дэпутатаў 25-га, 26-га, 27-га і 28 скліканняў.
– Паколькі я з'яўляюся дэпутатам па Пышнянскай выбарчай акрузе №22, да мне звяртаюцца жыхары сельскіх населеных пунктаў з просьбай аказаць садзейнічанне ў расчыстцы дарог, пракладцы вадаправода. Вяду актыўную працу па павышэнні якасці паслуг сувязі. У гэтым напрамку мы актыўна супрацоўнічаем са старшынёй Стайскага сельвыканкама Мікалаем Латышавым. У гэтым годзе на тэрыторыі Стайскага сельсавета плануем ажыццявіць рэканструкцыю сеткі з пракладкай опта-валаконнага кабеля да кожнага абанента. Такім чынам, аграгарадок Стаi і найблізкія вёскі будуць забяспечаны якаснымі паслугамі з высокімі хуткасцямі.
Любоў да працы ў сферы сувязі Анатоль Купрэвіч перадаў і сваім сынам, якія сталі годнымі прадаўжальнікамі сямейнай дынастыі сувязістаў. Старэйшы сын Уладзіслаў скончыў Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», затым – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «сеткі тэлекамунікацый» і цяпер працуе інжынерам у Лепельскай кабельнай групе ЭТЦС, якая абслугоўвае валаконныя мясцовыя, занальныя і міжгароднія лініі. Малодшы сын Станіслаў атрымаў спецыяльнасць у АП «Каледж інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій» УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». З'яўляючыся студэнтам БДУІР, Станіслаў працуе інжынерам па рамонце і абслугоўваннi электрасілкавальных установак сувязі на РУП «Белтэлекам» у г. Мінску.
– Лічу, што галоўным крытэрам ацэнкі кожнага кіраўніка з'яўляецца яго ўменне працаваць з людзьмі. Вельмі важна ўмець знайсці падыход да кожнага чалавека і прыняць усе магчымыя меры для вырашэння сацыяльных праблем, - адзначае Анатоль Купрэвіч, і за гэтымі словамі стаяць шматлікія справы, здзейсненыя ім на карысць раёна.

Тэкст і фота: Святлана ВАЗНЯК.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг