Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін правёў у Лепелі асабісты прыём грамадзян

20.09.2023

Першай звярнулася жыхарка вёскі Бароўка. Жанчыну трывожыла пытанне ўвекавечання памяці Лепельскіх мінамётнага і пяхотнага вучылiшч.

Лепельскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны меў стратэгічнае значэнне ў пытанні вядзення ваенных дзеянняў. На тэрыторыі краю размяшчаліся два вучылішчы – мінамётнае і пяхотнае. На дадзены момант памяць пра іх захоўваецца ў большай ступені ў кнігах.

Гаворка ідзе пра выданні «Лепельскае мінамётнае вучылішча», аўтарамі якога з'яўляюцца Аліна Стэльмах, дырэктар раённага краязнаўчага музея, а таксама Галіна Якаўлева, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Другая важная кніга – «Лепельскае пяхотнае вучылішча» пад аўтарствам Андрэя Бараноўскага.

-- На паперы памяць ёсць, а мемарыяльнага знака ў раёне няма!, - падкрэсліла звярнуўшаяся да Міністра грамадзянка. – Нам бы вельмі хацелася, каб на тэрыторыі Бароўкі з'явіўся які-небудзь мемарыяльны знак, які б назаўжды ўвекавечыў памяць аб дзейнасці Лепельскага мінамётнага і пяхотнага вучылішчаў, - сказала жанчына.

Як стала вядома падчас гутаркі, гэтым пытаннем ужо займаюцца прадстаўнікі раённай улады, бо, сапраўды, для жыхароў раёна з'яўленне такога памятнага знака стане важнай і патрэбнай падзеяй. Гэта будзе адпавядаць нашым імкненням увекавечыць памяць аб земляках, зацвердзіць сваю пазіцыю адносна гістарычнай праўды і яшчэ раз падкрэсліць высокую ступені павагі да нашага гераічнага мінулага.

Месцам усталёўкі памятнага знака вызначана павінна стаць вёска Бароўка, бо менавіта сюды напярэдадні вайны ў 1941 годзе было перадыслацыравана Лепельскае мінамётнае вучылішча.  Тут жа, у Бароўцы,  першапачаткова размяшчалася і пяхотнае вучылішча (перад вайной яно было перадыслацыравана ў г.Чарапавец Валагодскай вобласці).

Міністр абароны ўважліва выслухаў грамадзянку і падтрымаў у рашэнні дадзенага пытання. Адназначна ў в. Бароўка з'явіцца памятны знак.

-- Магчыма, гэта будзе мемарыяльная дошка, магчыма стэла, а можа і цэлы памятны комплекс, уключаючы памятную дошку і некаторыя ўзоры ваеннага рыштунку, да прыкладу, каску, вінтоўку, мінамёт. Жыхарам былога ваеннага гарадка трэба назапасіцца цярпеннем, бо працэс усталёўкі новага памятнага аб'екта зойме некаторы час - спатрэбіцца афармленне папер, распрацоўка і ўзгадненне макета, зацвярджэнне праекта і гэтак далей. Тым не менш, план працы ўжо намечаны, можна пачынаць, - адзначыў Віктар Генадзевіч.

Другой на прыём да Міністра прыбыла жыхарка г.Лепеля. Жанчына 16 гадоў таму страціла сына і зараз знаходзіцца ў камітэце салдацкіх маці Віцебскай вобласці. Да Віктара Генадзевіча грамадзянка звярнулася, каб даведацца, ці праўда, што такім маці, як яна, неўзабаве адменяць ільготы адносна медыцынскага абслугоўвання.

-- Ці можна мне на льготных умовах праходзіць медыцынскае абследаванне на базе ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь? - задала пытанне Міністру жанчына.

-- Адназначна так! Як і раней, усе жанчыны, якія знаходзяцца ў камітэце салдацкіх маці, могуць бесперашкодна атрымліваць медыцынскія паслугі на ільготных умовах. Калі ж дзесці ў інтэрнэце хтосці мог убачыць інфармацыю аб спыненні такога віду дапамогі, то запэўніваю вас, інакш як інфармацыйныя «ўкіды» гэта не назавеш, - пракаментаваў Віктар Генадзевіч.

Задаволіўшыся адказам, грамадзянка таксама звярнулася да Міністра абароны са словамі падзякі і ўдзячнасці за працу ўсіх прадстаўнікоў сілавога блока нашай Беларусі. Жанчына адзначыла, што шчаслівая жыць пад мірным небам.

-- Я ўпэўнена, што нашы вайскоўцы дадуць адпор любому ворагу. Дзякуй за магчымасць спакойна спаць! -- падзякавала лепельчанка Міністру.

Таксама жанчына адзначыла і высокі ўзровень працы прадстаўнікоў мясцовай улады. Спагадлівасць, дапамога і падтрымка - гэта яна адчувае ў свой адрас з боку кіраўніцтва краю.

Па матэрыялах газеты «Лепельскі край»

2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг