Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Міхаіл Кісялевіч сустрэўся з калектывам Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства

31.10.2023

Асноўнай тэмай Адзінага дня інфармавання стала «Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты».
Міхаіл Леанідавіч падкрэсліў, што сацыяльная бяспека з'яўляецца ключавым прынцыпам сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Ён таксама згадаў, што Прэзiдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка раней абазначыў асноўныя прынцыпы сацыяльнай палітыкі, у тым ліку прынцыпы справядлівасці, адказнасці і клопату. Падзяліўся і меркаваннем аб глабальных выкліках XXI стагоддзя, такіх як дэмаграфічны дысбаланс, старэнне насельніцтва і экалагічныя праблемы.
Не пакінуў без увагі бясспрэчны прыярытэт сацыяльнай палітыкі дзяржавы – клопат аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны і інвалідах, расказаў, як працуе сістэма сацыяльнага абслугоўвання, назваў асноўныя прынцыпы сямейнай палітыкі.
Закранаючы тэму інтэлектуальнага і духоўнага развіцця, было адзначана, што ў раёне функцыянуюць 31 установа адукацыі (1 гімназія, 6 сярэдніх школ, 4 базавыя школы, 2 пачатковыя школы, 15 дзіцячых садоў, цэнтр дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр). Навучаюцца і выхоўваюцца звыш 4,4 тысячы чалавек.
Другая частка сустрэчы прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, і першае пытанне з залы прагучала так: Калі плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю басейна? Кіраўнік раёна распавёў аб будаўнічых работах, якія зараз вядуцца на аб'екце, што ўжо зроблена і якія ўмовы будуць прадугледжаны для наведвання фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам асобамі з абмежаванымі магчымасцямі. Увядзенне плануецца ў лютым 2024 года. А ці праўда, што ў перыяд прастудных захворванняў чалавеку могуць адкрыць бальнічны ліст без тэмпературы?
Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Кацярына Шабунько расказала, што рашэнне аб выдачы лістка недзеяздольнасці кожны ўрач прымае зыходзячы з індывідуальнай клінічнай карціны пацыента. Пацікавіліся члены калектыву і тым, дзе з'явяцца шматкватэрныя жылыя. дома ў бліжэйшыя гады. Плануецца будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Школьнай і завулку Ялугіна, 60-кватэрнага - на месцы знесеных баракаў на скрыжаванні М. Горкага і Савецкай, а таксама ўзвядзенне шматкватэрнага дома ў Бароўцы. Акрамя гэтага, вядуцца работы па будаўніцтве дзіцячага сада ў новым мікрараёне. Такім чынам, удзельнікі сустрэчы не толькі сталі больш дасведчанымі па шэрагу актуальных тэм, але і змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні.

Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»

 


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг