Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Назіральная камісія абследавала жыллё сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян горада Лепеля

31.05.2023

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх назіральныя камісіі працягваюць праводзіць прафілактычную працу на тэрыторыі Лепельскага раёна.

Чарговы рэйд па растлумачэнні грамадзянам патрабаванняў пажарнай бяспекі адбыўся на тэрыторыі горада Лепеля. 

Пад пільную ўвагу членаў назіральнай камісіі трапляюць сацыяльна ўразлівыя катэгорыі насельніцтва - такія, як самотна пражываючыя грамадзяне, адзінокія, інваліды, шматдзетныя сем'і, грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і вядучыя асацыяльны лад жыцця. 

Пры абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надавалася стану прыбораў ацяплення, газавага і электраабсталявання, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. 

З жыхарамі быў праведзены інструктаж аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, уручаны  рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажараў. 

Недахопы, а іх было няшмат, выяўленыя падчас рэйду, папраўныя і будуць ліквідаваны домаўладальнікамі ў найкарацейшыя тэрміны. Тым, каму гэта магчыма, дапамога будзе аказана тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

Ратавальнікі пераканаўча просяць жыхароў раёна прыняць неабходныя меры па прывядзенні ў пажарабяспечны стан сваіх домаўладанняў. Будзьце асцярожныя ў абыходжанні з агнём, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, выконвайце правілы бяспекі пры эксплуатацыі прыбораў ацяплення і электраабсталявання, не пакідайце дзяцей без нагляду.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг