Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прафілактыка крадзяжоў з аб'ектаў аграпрамысловага комплексу

14.07.2023

Асноўнай прычынай крадзяжоў у сферы АПК з'яўляецца вельмі нізкая арганізацыя аховы дадзеных аб'ектаў. У шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый ахова аб'ектаў не ажыццяўляецца. Адсутнічае належны кантроль кіраўніцтва за працай вартаўнікоў і падборам кандыдатаў на матэрыяльна - адказныя пасады.

Востра стаіць пытанне аб абсталяванні памяшканняў сельскагаспадарчых арганізацый запорнымі прыладамі, а таксама забеспячэнне аб'ектаў і прылеглай тэрыторыі дастатковым асвятленнем, што павінна выключыць свабодны доступ злачынцаў да аб'ектаў замаху.

Факты крадзяжоў ТМК цягнуць як крымінальную, так і адміністрацыйную адказнасць, у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды. За дзеянні, якія крымінальна караюцца, прадугледжана адказнасць у выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

У перыяд правядзення пасяўной і пачаткам уборачнай, нарыхтоўчай кампаній 2023 года на тэрыторыі Лепельскага раёна выяўлена 10 фактаў крадзяжу тавараматэрыяльных каштоўнасцяў з аб'ектаў АПК. Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 11.1 КоАП Рэспублікі Беларусь (Дробны крадзеж).

Немалаважным пытаннем з'яўляецца крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў. Варта адзначыць, што артыкулам 13.23 КоАП Рэспублікі Беларусь (Незаконны абарот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь), а менавіта частка 3 артыкула 13.23 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічным асобам афарбаванага нафтавага паліва, якое пастаўляецца ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

З мэтай папярэджання крадзяжоў маёмасці ў сельскагаспадарчых арганізацыях, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, па ўмацаванні працоўнай і транспартнай дысцыпліны, па прафілактыцы п'янства і алкагалізму, супрацоўнікамі АУС праводзяцца праверкі вартаўнічай аховы, ажыццяўляецца маніторынг аб'ектаў АПК у вячэрні і начны час сумесна з суб'ектамі прафілактыкі.

Супрацоўнікамі міліцыі таксама праводзяцца і паўторныя праверкі гаспадарак. У шэрагу выпадкаў, усталёўваецца, што якія-небудзь мерапрыемствы па ўхіленні недахопаў не праводзіліся. У сувязі з чым, за непрыняцце мер па ўстараненню недахопаў адносна службовых асоб сельгаспрадпрыемстваў прымяняецца такая мера пакарання, як прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці па арт.25.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, за што прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у памеры да 10 базавых велічынь.

Мы спрабуем дастукацца да кіраўнікоў гаспадарак, адкрыць ім вочы, пераканаць у тым, што недахопы тэхнічнай умацаванасці і парушэнні працоўнай дысцыпліны, прыводзяць да крадзяжоў з прычыненнем значнай матэрыяльнай шкоды.

Паважаныя кіраўнікі гаспадарак, неабходна прыняць неадкладныя меры і ўсімі магчымымі спосабамі забяспечыць захаванасць маёмасці.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Лепельскага райвыканкама


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг