Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Пытанне рэалізацыі ў раёне дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» разгледжана на пасяджэнні Лепельскага райвыканкама

18.08.2023

Напярэдадні пачатку новага навучальнага года на пасяджэнні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта разгледзелі пытанне рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка».

У рамках Дзяржаўнай праграмы ў 2023 годзе пачата будаўніцтва новага дзіцячага сада ў г. Лепелі на 230 месцаў. Увод у эксплуатацыю сучаснай установы дашкольнай адукацыі дасць магчымасць стварыць аптымальныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу і павышэння якасці адукацыйных паслуг.

Над павышэннем якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў раёне працуюць 13 устаноў адукацыі: гімназія, 6 сярэдніх школ, 4 базавыя школы, 2 пачатковыя школы.

На працягу 2022/2023 навучальнага года 105 педагогаў раёна прынялі ўдзел і рэзультатыўна выступілі на абласных, рэспубліканскіх, міжнародных семінарах, канферэнцыях, фестывалях. У скарбонцы педагагічных дасягненняў 10 дыпломаў першай ступені, 14 дыпломаў другой ступені, 19 дыпломаў трэцяй ступені, 29 сертыфікатаў удзельніка, падзячныя лiсты. 25 педагогаў апублікавалі досвед працы ў перыядычных выданнях, прадметных часопісах, сетцы Інтэрнэт, электронных зборніках навукова-практычных канферэнцый.

Штогод выпускнікі школ раёна становяцца ўладальнікамі стабальных сертыфікатаў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання. У 2023 годзе ў раёне 6 стобальных вынікаў: 2 па біялогіі (у гімназіі імя І.М. Ерашова) і 4 па беларускай мове (1 сертыфікат у сярэдняй школе № 3 і 3 сертыфікаты ў сярэдняй школе № 1). У рэйтынгу раёнаў Віцебскай вобласці па выніках ЦТ у 2021 і 2022 гадах Лепельскі раён займае першае месца.

Варта адзначыць, што паказчык паступлення выпускнікоў раёна ва ўстановы вышэйшай адукацыі стабільна высокі: па выніках 2022 года гэты паказчык склаў 81%.

Вялікая ўвага надаецца рабоце з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі. Штогод школьнікі раёна становяцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх адукацыйных мерапрыемстваў.

У раёне праводзіцца работа па аснашчэнні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі спартыўным інвентаром і абсталяваннем. Для закупкі спартыўнага інвентару накіроўваюцца не толькі бюджэтныя сродкі, але і сродкі ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, прыцягваецца спонсарская дапамога. Пры падтрымцы кіраўніцтва раёна і Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» ў Заслонаўскай сярэдняй школе да пачатку 2023/2024 навучальнага года будзе здадзена ў эксплуатацыю футбольная міні-пляцоўка з ультрасучасным антыслізготным штучным пакрыццём (20 м×40 м). Цяпер ідзе добраўпарадкаванне спартыўнай пляцоўкі для трэніровак і заняткаў варкаўтам на тэрыторыі гімназіі імя І.М. Ерашова. Гэты праект рэалізуецца пры цесным супрацоўніцтве кіраўніцтва раёна з рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднаннем «Прэзідэнцкі спартыўны клуб».

З мэтай аснашчэння ўстаноў адукацыі сучаснымі сродкамі навучання ў сярэднія школы ажыццёўлена пастаўка 5 сучасных кабінетаў фізікі і 5 кабінетаў хіміі (гімназія імя І.М.Ерашова, сярэдняя школа № 1, сярэдняя школа № 3, Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава, Заслонаўская сярэдняя школа), 4 кабінетаў біялогіі (гімназія імя І.М. Ерашова, сярэдняя школа № 1, Бароўская сярэдняя школа імя Г.К.Жукава), што дазваляе ствараць умовы для больш якаснага выканання вучэбных праграм па дадзеных вучэбных прадметах. Акрамя таго, у сярэднюю школу № 3 пастаўлены кабінет працоўнага навучання, у Бароўскую сярэднюю школу імя Г.К. Жукава - 3D-прынтэр; піяніна пастаўлена ў гімназію імя І.М. Ерашова, Бароўскую сярэднюю школу імя Г.К. Жукава, таксама чакаецца пастаўка музычнага інструмента ў Заслонаўскую сярэднюю школу.

У раёне створаны ўмовы для якаснай арганізацыі харчавання навучэнцаў. Бясплатна за кошт бюджэтных сродкаў харчуюцца 2288 школьнікаў. З іх 715 навучэнцаў з малазабяспечаных, шматдзетных сем'яў, з ліку дзяцей-інвалідаў атрымліваюць бясплатнае двухразовае, трохразовае харчаванне.

У раёне на працягу ўсяго каляндарнага года эфектыўна вырашаецца задача па забеспячэнні даступнасці, якасці і эфектыўнасці дзіцячага адпачынку і аздараўлення. Толькі ў летні перыяд 2023 года былі арганізаваны аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем у 13 установах адукацыі, дзе аздаравілася 447 дзяцей. На базе Бароўскай сярэдняй школы імя Г.К.Жукава ў летні перыяд традыцыйна функцыянаваў кругласутачны лагер «Бароўка». За тры змены прайшлі аздараўленне 530 навучэнцаў, з якіх 204 - гэта дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Для непаўналетніх 14-16 гадоў (100 падлеткаў) функцыянавалі ваенна-патрыятычныя атрады, праца якіх была арганізавана сумесна з вайскоўцамі в/ч 22313, супрацоўнікамі Лепельскага РАУС і інспекцыі па справах непаўналетніх.

Працавалі 9-дзённыя кругласутачныя лагеры. У Заслонаўскай сярэдняй школе функцыянаваў лагер ваенна-патрыятычнага профілю. У Слабадской сярэдняй школе імя М.М. Пшонкі сумесна з інстытутам гісторыі НАН Беларусі была арганізавана работа лагера краязнаўчага профілю.

Усяго за летні перыяд 2023 года прайшлі аздараўленне 1092 дзіцяці. З іх 209 дзяцей са шматдзетных сем'яў, 212 - дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, 35 дзяцей з АПФР, 20 дзяцей з інваліднасцю, 52 дзіцяці з катэгорыі прызнаных знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы і 39 дзяцей, з якімі арганізавана індывідуальная профільная праца.

У раёне вырашаецца задача ўдасканалення работы з непаўналетнімі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, прызнанымі маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, рэалізацыя гарантый па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У 2022 годзе прызнаныя 183 дзіцяці з 83 сем'яў знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы. За 7 месяцаў 2023 года - 86 дзяцей з 47 сем'яў.

У сістэме арганізаваны мерапрыемствы па фарміраванні ў маладога пакалення каштоўнасных адносін да здароўя, прафілактыцы негатыўных праяў у маладзёжным асяроддзі. Стала традыцыяй правядзенне сумесна з бацькамі навучэнцаў спартландый, фестываляў сямейнай творчасці, свят, прымеркаваных да Дня сям'і. Праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне антынаркатычнага бар'ера, прафілактыку ўжывання алкаголю, тытунекурэння, шкодных звычак.

Па выніках 2022 года асноўныя мэтавыя паказчыкі Дзяржаўнай праграмай «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гады выкананы ў поўным аб'ёме. Да канца 2023 года выкананне мэтавых паказчыкаў і мерапрыемстваў праграмы павінна быць забяспечана ў поўным аб'ёме.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг