Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Работнікі пракуратуры адзначаюць сваё прафесійнае свята

26.06.2023

Штогод 26 чэрвеня на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах» у нашай краіне адзначаецца Дзень працаўнікоў пракуратуры.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь замацоўвае прынцып незалежнасці пракурораў у ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў. Адзіную і цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры ўзначальвае Генеральны пракурор.

Пракуратура Рэспублікі Беларусь - гэта ведамства, на якое ўскладзена асаблівая форма дзейнасці: нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем нарматыўных прававых актаў. Пракуратура прымае меры да ўстаранення парушэнняў заканадаўства, ад каго б гэтыя парушэнні ні зыходзілі.

Пракуратура Лепельскага раёна ўтворана ў 1938 г., але дакументальныя сведчанні яе працы не захаваліся. З ліпеня 1941 па ліпень 1944 г. дзейнасць пракуратуры раёна была спынена. У 1958 г. Лепельская раённая пракуратура стала міжраённай, забяспечвала нагляд за выкананнем сацыялістычнай законнасці на тэрыторыі Лепельскага і Ушацкага раёнаў.

У 2006 г. Лепельская міжраённая пракуратура была рэарганізавана ў пракуратуру Лепельскага раёна.

З 8 кастрычніка 2018 года пракуратуру раёна ўзначальвае дарадца юстыцыі Віталь Міхайлавіч Жыгімонт, які пачынаў працу ў Лепельскай міжраённай пракуратуры ў 1999 г. З 2004 г. праходзіў службу ў органах фінансавай міліцыі, затым займаў кіруючыя пасады ў розных арганізацыях і ўстановах раёна. У 2015 г. вярнуўся ў органы пракуратуры, з верасня 2016 г. прызначаны на пасаду намесніка пракурора раёна. Яго багаты прафесійны вопыт дазваляе вырашаць любыя задачы і аказваць практычную дапамогу маладым супрацоўнікам.

Пад чулым кіраўніцтвам вопытнага, добра ведаючага сваю справу кіраўніка працуюць тры пракурорскія работнікі: намеснік пракурора раёна А.С. Філімонаў, старшы памочнік пракурора раёна К.У. Грышкевіч і памочнік пракурора А.С. Дзейнека, а таксама вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці Л.У. Вайцяхоўская, вадзіцель В.І. Тухто і прыбіральнік памяшканняў Т.У. Пруская. Не вялікі, але зладжаны калектыў аднадумцаў, прафесіяналаў сваёй справы, здольных у поўнай меры выконваць задачы, якія стаяць перад імі.

Сумленнасць, прынцыповасць і прафесіяналізм – патрабаванні, якія прад'яўляюцца да кожнага работніка.

Каардынуючая роля пракуратуры ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй падкрэслівае яе асаблівы прававы статус. Намаганні пракуратуры Лепельскага раёна сканцэнтраваны на супрацьстаянні злачыннасці і карупцыі. За мінулы перыяд 2023 г. пракуратурай раёна праведзена 2 праверкі выканання антыкарупцыйнага заканадаўства. Таксама праводзіліся маніторынгі выканання заканадаўства аб дзяржаўных закупках тавараў (паслуг) у сельскіх выканаўчых камітэтах, прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна.

Найважнейшай функцыяй органаў пракуратуры з'яўляецца праваабарончая, значным аспектам з'яўляецца аднаўленне парушаных правоў грамадзян.

Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці пракуратуры з'яўляецца разгляд зваротаў грамадзян, паколькі менавіта яны дапамагаюць выявіць пытанні, якія патрабуюць пільнай увагі.

Актуальным заўсёды было і застаецца пытанне абароны правоў непаўналетніх, паколькі дзеці - будучыня кожнай дзяржавы і ад таго, як клапоцяцца аб сваім падрастаючым пакаленні, залежыць заўтрашні дзень грамадства. У 2022 - скончаным перыядзе 2023 г. пракуратура Лепельскага раёна надавала пільную ўвагу пытанням аднаўлення правоў непаўналетніх.

У красавіку 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь узбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусь падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Супрацоўнікамі пракуратуры Лепельскага раёна і Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта ў рамках расследавання гэтай крымінальнай справы праведзены шэраг следчых і іншых працэсуальных дзеянняў. Праведзена 9 аглядаў месца здарэння, апытаны былыя вязні канцлагераў і члены сем'яў загінуўшых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, партызан.

Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца данінай памяці загінуўшым і садзейнічае ўстанаўленню і захаванню гістарычнай справядлівасці.

Важным напрамкам дзейнасці з'яўляецца правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў па гэтай тэме сярод дзяцей і моладзі.

Прыярытэты ў дзейнасці пракуратуры раёна ў 2023 годзе застаюцца ранейшымі - абарона інтарэсаў дзяржавы, грамадства і грамадзян. Пракуратурай раёна сумесна з праваахоўнымі і кантралюючымі органамі працягваецца работа па супрацьдзеянні карупцыйным праявам, прафілактыцы правапарушэнняў, захаванню асабістых і маёмасных правоў грамадзян.

Памочнік пракурора

Лепельскага раёна

юрыст 1 класа А.С. Дзейнека


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг