Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Семінар у Лепельшчыне: новы падыход да падкорму кукурузы і яго перавагі

30.06.2023
Сёння Лепельшчына сустрэла ўдзельнікаў абласнога семінара-нарады па пытанні арганізацыі работы па падкорме пасеваў кукурузы культыватарам-раслінасілкавальнікам і магчымасці яго вытворчасці ў максімальна сціслыя тэрміны.

Удзел у семінары прынялі каля 50 чалавек - гэта прадстаўнікі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, спецыялісты розных раёнаў, якія курыруюць пытанні механізацыі і раслінаводства, прадстаўнікі ААТ "Віцебскі аблаграсервіс", а таксама ААТ "Ціраспальскі агратэхсэрвіс".

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы прайшла ў холе раённага выканаўчага камітэта. Тут жа спецыялісты маглі пачаставацца марожаным ад філіяла "Лепельскі МКК".
Далей удзельнікі семінара пераехалі ва ўрочышча "Далікі" унітарнага прадпрыемства "Пражэктар-Агра", дзе прайшло азнаямленне з працэсам падкорму кукурузы з міжраднай апрацоўкай. Увага спецыялістаў была сканцэнтравана на спецыяльным агрэгаце, якое УП "Пражэктар-Агра" распрацавала самастойна яшчэ некалькі гадоў таму.

Такая прылада не патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў і вырабляецца ў кароткія тэрміны.

Спецыфіка яго працы - адначасовая апрацоўка міжраддзя, а таксама занясенне вадкіх угнаенняў.

Такі вопыт лепельскіх аграрыяў павінны пераняць спецыялісты і іншых раёнаў.

2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг