Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Шаноўныя лепяльчане!

01.09.2023

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём горада! 

Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць Лепель і ганарыцца яго гісторыяй. Упэўнены, для тых, хто тут жыве, працуе ці прыязджае ў госці, Лепель - не проста горад. Гэта любімы і родны куток для многіх.

Лепяльчане беражліва захоўваюць традыцыі, з пакалення ў пакаленне перадаюць духоўную спадчыну. Тут створаны ўсе ўмовы для жыцця, навучання і развіцця, рэалізацыі інвестпраектаў, сацыяльных і культурных праграм.

Наш горад бадзёра глядзіць у будучыню, будуецца і добраўпарадкоўваецца, становіцца больш прыгожым і камфортным дзякуючы стваральнай працы яго жыхароў.

Усе поспехі нашай роднай зямлі складаюцца з асабістых поспехаў кожнага яе жыхара і залежаць ад адзінства нашых памкненняў і згуртаванасці. Толькі разам мы зможам упэўнена рашаць усе пастаўленыя задачы. Толькі разам мы зможам умацоўваць той фундамент, на якім грунтуюцца перамогі і дасягненні нашага любімага горада.

Няхай гэтае свята натхняе ўсіх нас на дасягненне новых мэт на карысць роднага Лепеля, роднай Беларусі!

Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам міру, здароўя і дабрабыту! А нашай Лепельскай зямлі - памнажэння сваёй гісторыі новымі яркімі пераможнымі старонкамі. І няхай яна, як найкаштоўнейшы дар, беражліва перадаецца з пакалення ў пакаленне, няхай захоўвае сваю прыгажосць, веліч і бясконцую любоў сваіх жыхароў. 

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, Лепельскі раённы Савет дэпутатаў


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг