Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Што паказаў маніторынг крам у Лепелі?

03.10.2023

Спецыялістамі Лепельскага раённага ЦГіЭ адносна гандлёвых аб'ектаў ажыццяўляецца дзяржаўны санітарны нагляд з максімальным выкарыстаннем мер прафілактычнага і папераджальнага характару. Так, памочнік урача-гігіеніста Вольга Хацкевіч правяла маніторынг крам нашага раёна.
Па выніках нагляднага мерапрыемства ў аўтамагазінах Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства ўстаноўлена, што рэалізацыя прадукцыі ажыццяўлялася праз адчыненыя дзверы, а не праз спецыяльна абсталяванае акно, што з'яўляецца парушэннем. Акрамя гэтага, малочная прадукцыя ў асартыменце з умовамі захоўвання 4±2 захоўвалася па-за халадзільным абсталяваннем пры тэмпературы навакольнага асяроддзя 25°С. Таксама ў аўтамагазіне ажыццяўлялася нарэзка каўбасных вырабаў па просьбах пакупнікоў, што не выключае забруджванне харчовай прадукцыі. Наяўная рукамыйніца для мыцця рук персаналу не выкарыстоўваўся па прызначэнні: ва ўмывальніку адсутнічала вада, ракавіна выкарыстоўвалася для складзіравання тавараў. Таксама прадаўцом аўтамагазіна да рэалізацыі была прапанавана прадукцыя са скончаным тэрмінам прыдатнасці.
У адным з магазінаў гэтага ж філіяла патрабуецца правядзенне рамонту ганка, зашклёная паверхня аднаго з вокнаў пабітая, расколіны залеплены скотчам, астуджаная вітрына для захоўвання малочнай прадукцыі не забяспечана сродкам кантролю тэмпературы.
У іншым гандлёвым аб'екце Лепельскага філіяла тэрыторыя магазіна не прыбрана ад бытавога смецця, у гандлёвай зале знойдзена вялікая колькасць мух, маразільны куфар для захоўвання мясных паўфабрыкатаў не забяспечаны сродкам кантролю тэмпературы і выяўлены іншыя парушэнні.
У крамах «Капеечка» ЗАТ «Дабраном» таксама выяўлены парушэнні. Так, напрыклад, складскія памяшканні, мыйная, фасовачная, санвузел, пакой для персаналу не ўтрымоўваліся ў чысціні, у маразільнай і халадзільнай камерах складскога памяшкання не размежавана захоўванне сырой і гатовай да ўжывання прадукцыі. Акрамя гэтага, у дадзеных камерах ажыццяўлялася захоўванне браку, сапсаванай прадукцыі і прадукцыі, канфіскаванай з абарачэння.
У гандлёвай зале рэалізацыя сырой харчовай прадукцыі (астуджаныя паўфабрыкаты з мяса птушкі, тушкі птушкі, яйкі курыныя) ажыццяўлялася побач з гатовай да ўжывання прадукцыяй. Таксама да рэалізацыі была прапанавана прадукцыя са скончаным тэрмінам прыдатнасці.
Не спрацавалі без парушэнняў і месцы грамадскага харчавання. Так, напрыклад, у міні-кафэ «Сушы дом» па вул. Будзённага, 12 тэрыторыя вакол міні-кафэ не прыбрана ад бытавога і будаўнічага смецця, недакуркаў.
У міні-кафэ патрабуецца правядзенне рамонту: на харчаблоку множныя дэфекты сцен і лінолеўмнага пакрыцця падлогі; у памяшканні для персаналу сцены і падлога выкананы з матэрыялаў, якія не падвяргаюцца мыццю і дэзінфекцыі. Усе ракавіны для мыцця рук не забяспечаны сродкам для апрацоўкі рук і ручнікамі разавага карыстання або прыладай для сушкі рук. На ўчастку, дзе ажыццяўляецца прыгатаванне халодных закусак, не забяспечана праца бактэрыцыднага асвятлення. Таксама выяўлены і іншыя парушэнні.
Правяраючыя трымаюць работнікаў гандлю і грамадскага харчавання ў тонусе, і пакуль без гэтага не абысціся. Прыйсці могуць у любую краму ці кафэ, і гэта стымул, каб працаваць па правілах.
Наталля Храпавіцкая , газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг