Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Службе сацыяльнай абароны насельніцтва спаўняецца 105 гадоў

05.01.2024

5 студзеня споўніцца 105 гадоў з дня ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне.

Гэта дата стала падставай для нашай размовы з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марынай Іназемцавай.

– Правільна. 5 студзеня 1919 года пастановай Часовага рабоча-сялянскага урада быў утвораны Народны Камісарыят сацыяльнага забеспячэння, на які ўскладалася праца па арганізацыі і ажыццяўленню сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.
У гісторыі суверэннай Беларусі ўпершыню Дзень работнікаў сацыяльнай абароны пачалі штогод адзначаць 5 студзеня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157, – пачала нашу гутарку Марына Аляксандраўна.
Гэту знамянальную дату ў нашым раёне адзначаць тыя, хто свае сілы, веды, вопыт і ўвагу аддае людзям, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы з боку дзяржавы.
Гісторыя пацвярджае, што ў прафесіі работніка сацыяльнай абароны сканцэнтраваліся лепшыя чалавечыя якасці - міласэрнасць, чуласць, спачуванне, гатоўнасць адгукнуцца на чужую бяду, дабрыня і сумленне.
За больш чым векавы шлях свайго развіцця сістэма працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь зведала кардынальныя і якасныя змены. Ад аказання сацыяльнай падтрымкі, перш за ўсё пажылым грамадзянам і інвалідам, прадастаўлення розных ільгот і выплат дапамог яна перайшла да комплекснай шматграннай сістэмы мер, накіраваных на прафілактыку сацыяльнага няшчасця і развіццё чалавечага патэнцыялу, значнаму пашырэнню сацыяльнай інфраструктуры і спектра аказваемых паслуг, пашырэнню дыялогу з сацыяльнымі партнёрамі, міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне сацыяльна-працоўных адносін. Сучасны курс сацыяльнай палітыкі адрозніваецца ўзмацненнем падтрымкі з боку дзяржавы актыўнай жыццёвай пазіцыі самога чалавека, садзейнічаннем узаемаўвязцы жыццёвага ўзроўню працаздольнага члена грамадства і яго ўласных намаганняў, вынікаў працы і прадпрымальнасці.
– Марына Аляксандраўна, практычна кожнаму чалавеку на працягу жыцця даводзіцца даведацца дарогу ў вашу ўстанову, якую насельніцтва па звычцы называе «сацзабес». Прычым далёка не заўсёды гэта адбываецца пры дасягненні пенсійнага ўзросту…
– Наша служба прыходзіць на дапамогу ў вырашэнні многіх жыццёвых праблем. Галоўная задача супрацоўнікаў упраўлення – забеспячэнне захавання заканадаўства ў прадастаўленні правоў і гарантый сацыяльнай падтрымкі і абароны насельніцтва з баку дзяржавы, рэалізацыя на тэрыторыі Лепельскага раёна дзяржаўнай палітыкі па пытаннях працы, аплаты, садзейнічання занятасці насельніцтву, апекі і папячыцельства ў адносінах да паўналетніх асоб.
Той шырокі спектр пытанняў, якімі даводзіцца займацца нашым супрацоўнікам, патрабуе ад іх не проста высокай прафесійнай падрыхтоўкі, але і асабістых чалавечых якасцяў, такіх як спачуванне, цярпенне, уменне выслухаць. Прыемна адзначыць, што тут працуюць адукаваныя і захопленыя людзі.
Усяго ва ўпраўленні працуе 11 чалавек, і ўсе яны душой хварэюць за сваю справу. Напярэдадні прафесійнага свята хочацца выказаць падзяку за добрасумленную працу нашым ветэранам працы Надзеі Сарамбаевай, Васілю Рававому, Вользе Северынай, Марыі Правілавай, Аліне Тухто, Ніне Волчак, Галіне Стэльмах, Тамары Васіленка, Ніне Скамарошчанка і многім іншым, дзякуючы якім мы маем адладжаную сістэму сацыяльнай абароны.
– На кантролі вашай службы знаходзіцца і ахова працы.
– Так, у раёне праводзіцца сістэмная работа, накіраваная на забеспячэнне бяспечных умоў працы, умацаванне працоўнай дысцыпліны, прафілактыку вытворчага траўматызму.
Праводзiмыя мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоў працы ў арганізацыях раёна даюць станоўчы вынік, - штогод планамерна скарачаецца колькасць працоўных месцаў з шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.
– А якая колькасць жыхароў раёна ў 2023 годзе набыла статус пенсіянера?
- Маштабным складальнікам сістэмы з'яўляецца пенсійнае забеспячэнне. На ўліку ва ўпраўленні складаецца 8427 атрымальнікаў пенсій. На працягу года было прызначана 466 пенсійных спраў, а таксама праведзена 284 пераразлікі раней назначаных пенсійных спраў. Гэта вялікі аб'ём працы.
Дзяржава імкнецца матэрыяльна падтрымліваць найбольш сацыяльна неабароненыя катэгорыі насельніцтва, выдаючы дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу, прызначаючы сямейны капітал, забяспечваючы сацыяльныя гарантыі насельніцтву, дэмаграфічную бяспеку, роўныя правы і магчымасці для мужчын і жанчын.
– Ажыццяўляецца клопат і аб ветэранах і ўдзельніках войнаў...
– У Лепельскім раёне пражывае 34 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта наш залаты фонд, наша слава. У гэтым годзе мы святкуем 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падтрымаць ветэранаў матэрыяльна і маральна, вырашыць бытавыя праблемы - справа гонару не толькі органаў сацабароны, але і ўсіх структур улады, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.
– Паважаныя калегі, дзякуй вам за мудрасць і цярпенне, вытрымку і міласэрнасць. Упэўнена, што вы і надалей будзеце беражліва захоўваць і памнажаць выдатныя традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі нашых папярэднікаў - людзей, бясконца адданых сваёй справе.
Няхай ваша высакародная праца прыносіць задавальненне і заслужаную павагу тых, каму вы аддаяце сваю душэўную цеплыню.
Напярэдадні свята ўсім вам і вашым блізкім жадаю моцнага здароўя, поспехаў і радасці.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг