Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама ў Лепелі правялі Дзень адчыненых дзвярэй

20.10.2023

Дзень адчыненых дзвярэй у Лепельскім РДК для навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Лепельскага і Чашніцкага раёнаў правялі супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Хто такі міліцыянер? Што ўключае ў сябе праца ў органах унутраных спраў? Пад звыклым нам словам «міліцыя» маецца на ўвазе цэлы шэраг служб і падраздзяленняў. Вельмі розных, непадобных адзін на адно, але аб'яднаных адной агульнай мэтай - абараняць правы чалавека, ратаваць людзей, прадухіляць і спыняць правапарушэнні, затрымліваць парушальнікаў. Усё гэта, паводле «Закону аб унутраных органах РБ», абавязак любога супрацоўніка ўнутраных справаў, незалежна ад пасады, месца знаходжання і часу. Перад падлеткамі выступіў старшы інспектар аддзела кадраў УУС Віцебскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Радзевіч, які давёў да моладзі падрабязную актуальную інфармацыю аб службе ў міліцыі, расказаў аб сацыяльных ільготах і гарантыях, якія прадастаўляюцца супрацоўнікам.
Таксама навучэнцы даведаліся аб факультэтах, спецыфіцы кожнай спецыяльнасці, уступных іспытах, якія павінны прайсці абітурыенты пры паступленні, аб тэрмінах падачы дакументаў у ВНУ Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Многія ўзялі інфармацыйныя буклеты, каб дома больш падрабязна азнаёміцца з атрыманай інфармацыяй.
Змаглі навучэнцы і паглядзець відэафільм, з якога даведаліся аб дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі, аб вучобе і жыцці ў акадэміі і ўніверсітэце, атрымаць адказы на пытанні.
У цяперашні час падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў для органаў унутраных спраў у вочнай форме навучання ажыццяўляюць установы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» і «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», а таксама ўстанова адукацыі «Спецыялізаваны ліцэй МУС Рэспублікі Беларусь». Тэрмін навучання ў ВНУ складае 4 гады, пасля заканчэння якіх выпускнікі атрымліваюць дыплом аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі «юрыст» або «юрыст з веданнем эканомікі». Сярод пераваг тое, што навучанне ў Акадэміі і інстытуце МУС бясплатнае, на час навучання курсант атрымлівае поўную экіпіроўку і месца ў інтэрнаце. Акрамя таго, усе курсанты забяспечаны трохразовым харчаваннем і добрай стыпендыяй. Затым перад старшакласнікамі і навучэнцамі каледжа выступіў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Чашніцкага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, па пытаннях прыёму і праходжання службы, падпалкоўнік міліцыі Андрэй Любезны. Андрэй Міхайлавіч расказаў аб сваім прафесійным шляху, вучобе, першых уражаннях аб службе ў органах. Ён таксама адзначыў, што людзей, якія прыходзяць у гэту прафесію, аб'ядноўвае пачуццё адказнасці, прынцыповасць і сумленнасць, воля і мужнасць.
Перад моладдзю выступіў выпускнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь Данііл Калінін.
Данііл працуе ўчастковым інспектарам міліцыі ў РАУС. Малады супрацоўнік адзначыў, што прафесія «юрыст» вельмі важная і патрэбная ў жыцці. А таксама вельмі паважаная ў грамадстве, бо гэта чалавек, які стаіць на варце інтарэсаў і правоў іншых людзей.
З пераваг вучобы ў акадэміі — дастойная стыпендыя, жыллё і шмат іншага.
Цікавымі і насычанымі былі пляцоўкі ад праваахоўнікаў Віцебшчыны. Узбраенне, інтэрактыўныя заданні і конкурсы - усё гэта было ўключана ў праграму мерапрыемства. Акрамя гэтага, хлопцы даведаліся шмат цікавых фактаў аб службе ў міліцэйскіх шэрагах. Яны змаглі патрымаць у руках каскі, аўтаматы, пісталеты і многае іншае. Многія хлопцы праверылі сябе на трапнасць у інтэрактыўным цiры. Сваю найноўшую амуніцыю і зброю прадэманстравалі супрацоўнікі АМАП упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Не засталася без увагі і выстава фуражак, якія кожны мог прымерыць. Магчыма, пасля гэтай сустрэчы хтосці ў наступным годзе таксама скажа з гонарам «Я – курсант міліцэйскай ВНУ».
Нагадваем, што для паступлення ў міліцэйскія ВНУ і за больш падрабязнай інфармацыяй усе жадаючыя могуць звярнуцца ў Лепельскі РАУС.
Таксама вялікая падзяка артыстам РДК, якія падрыхтавалі цудоўную канцэртную праграму.

Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг