Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Турыстычны патэнцыял Лепельшчыны прадстаўлены на міжнароднай выставе

14.04.2023

З 13 па 15 красавіка на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гульнявых відах спорту «Палац спорту» праходзіць 25-я Міжнародная вясновая выстава турыстычных паслуг «Адпачынак-2023».

Гэта самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі «Турызм і адпачынак», свайго роду міжнародная дзелавая пляцоўка для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку.

Прыемна адзначыць, што ў гэтым маштабным мерапрыемстве прымаюць удзел намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Аксана Церашкова, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Алена Скарбо, метадыст па турызме інфармацыйна-турыстычнага цэнтра сектара спорту і турызму райвыканкама Ніна Васільева, прадстаўнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, КУП ДРАЦ «Жамчужына» і іншыя жыхары нашага раёна.

– Лепельшчына – асаблівы край, з прыгожымі мясцінамі, шматлікімі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Акрамя гэтага, на тэрыторыі раёна ёсць унікальны прыродны комплекс, які ўключае ў сябе выключную разнастайнасць розных тыпаў лясоў, лугоў і балот, унікальны пойменны комплекс ракі Бярэзіны, мноства вялікіх і малых рэк, непаўторныя азёры. Гэта Бярэзінскі біясферны запаведнік, які з'яўляецца адзінай у Рэспубліцы Беларусь асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй самага высокага рангу. Прадстаўнікі ўстановы таксама бяруць удзел у выставе.

Кожны аматар як актыўнага, так і спакойнага адпачынку знойдзе, куды з'ездзіць і што паглядзець на Лепельшчыне, - упэўнена намеснік старшыні райвыканкама Аксана Церашкова. -- У нашым раёне ёсць турыстычны патэнцыял, які карыстаецца попытам у турыстаў.

Супрацоўнікі запаведніка на міжнароднай выставе прадэманстравалі шматлікім гасцям перавагі актыўнага і займальнага адпачынку ў маляўнічых мясцінах на Лепельшчыне. Грамадзяне не толькі з Беларусі, але і іншых краін цікавіліся экскурсійнымі турамі і праграмамі, звярталіся па кансультацыю да спецыялістаў.

-- Гэта выстава - выдатная магчымасць заявіць пра сябе, бо ў праграме індустрыяльны, медыцынскі і гастранамічны, экстрэмальны і спартыўны турызм, новыя турыстычныя брэнды і многае іншае, - адзначыла Алена Скарбо. -- Асабліва цікавая і пазнавальная для нас тэма аграэкатурызму. У нашай краіне больш за 3000 аграсядзіб, і кожная з іх па-свойму ўнікальная і непаўторная. На выставе аграэкатурызм прадстаўлены вялікай колькасцю ўдзельнікаў: адны запрашаюць на летнюю рыбалку ці конную прагулку, іншыя расказваюць наведвальнікам сакрэты прыгатавання старажытных страў, трэція прэзентуюць сапраўдную рускую лазню.

Пра маштаб мерапрыемства кажа і тое, што ўдзел у ім бяруць прадстаўнікі Узбекістана, Грузіі, Расіі і іншых краін.

Адказы на многія актуальныя пытанні ўдзельнікі выставы могуць атрымаць падчас круглых сталоў, семінараў, прэзентацый.

Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг